АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Анархістам не далі слова на мітынгу незалежных прафсаюзаў

Анархістам не далі слова на мітынгу незалежных прафсаюзаў
02.05.2018
Некалькі прадстаўнікоў анархісцкага руху Беларусі паспрабавалі далучыцца да санкцыянавай уладамі акцыі з нагоды 1 мая ў Кіеўскім скверы ў Мінску.

Але ўдзельнікі акцыі адмовіліся прадставіць ім слова.
Анархісты на чале з Вячаславам Касінеравым паспрабавалі выступіць самастойна. Двое з іх былі ў масках. Яны разгарнулі расьцяжку «Свабода, роўнасьць, самакіраваньне» і паспрабавалі выступіць.

Вячаслаў Касінераў паспрабаваў распавесьці пра зьняволенага паплечніка Зьмітра Паліенку і пра немагчымасьць дамовы з уладамі. Аднак удзельнікі акцыі іх спынілі і перашкодзілі прамаўляць, піша svaboda.org
Пасьля таго, як група анархістаў пачала сыходзіць з Кіеўскага сквэру, іх затрымалі людзі ў цывільным, пасадзілі ў сіні мікрааўтобус у зьвезьлі ў невядомым напрамку. Агулам затрымана трое чалавек.

Мітынг у гонар Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных правёў Беларускі кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Акцыя прайшла ў Кіеўскім сквэры, у ёй удзельнічалі каля 100 чалавек.
На акцыі прысутнічала сымболіка БКДП, прафсаюзу РЭП, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» і незарэгістраванай партыі БСДП (Народная грамада).

Сярод удзельнікаў мітынгу былі кіраўнікі БКДП Аляксандр Ярашук і прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў, лідэр «Справядлівага сьвету» Сяргей Калякін, сустаршыня незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч.

За акцыяй назіралі міліцыянэры ў цывільным, у тым ліку камандзір менскага АМАПу Дзьмітры Балаба.

На здымку: Вячаслаў Касінераў

 



Дата стварэння навіны 02.05.2018

Возврат к списку