АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беспарадкі ў Парыжы: разбітыя вітрыны, падпалы і 276 затрыманых

Беспарадкі ў Парыжы: разбітыя вітрыны, падпалы і 276 затрыманых
02.05.2018
У Парыжы (Францыя) падчас першамайскага шэсця ўспыхнулі масавыя беспарадкі, паліцыя ўжыла слезатачывы газ і затрымала 276 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Беспарадкі ўспыхнулі, калі да калоны мірных дэманстрантаў далучылася група з 1,2 тыс. прыхільнікаў леварадыкальных рухаў, якія былі апрануты ва ўсё чорнае і хавалі твары пад маскамі. Практычна адразу яны пачалі біць вітрыны рэстаранаў і кафэ, падпальваць машыны. У адказ паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты. Пасля гэтага пачаліся сутыкненні радыкалаў з супрацоўнікамі правапарадку.
У агульнай складанасці экстрэмісты нанеслі шкоду 31 краме, спалілі шэсць аўтамабіляў, напалі на рэстаран сеткі "Макдональдс", а таксама закідалі будынак аўташколы бутэлькамі з запальнай сумессю. У выніку сутыкненняў пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку адзін паліцэйскі, перадае БелТА
Па дадзеных Euronews, напярэдадні інцыдэнту ў паліцыю паступіла інфармацыя аб магчымым выступленні экстрэмістаў, якія рыхтаваліся да акцыі ў тым ліку праз сацыяльныя сеткі.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон рашуча асуджае гэтыя беспарадкі і падкрэслівае, што вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Фота: riafan.ru



Дата стварэння навіны 02.05.2018

Возврат к списку