АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Пазьняк: Палессе было ядзерным палігонам Савецкага Саюзу яшчэ да Чарнобылю

Пазьняк: Палессе было ядзерным палігонам Савецкага Саюзу яшчэ да Чарнобылю
30.04.2018
У Беларускім саборы св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку 29 красавіка адбылася імпрэза, прысвечаная памяці аб Чарнобыльскай атамнай катастрофе.

 Уранку, перад пачаткам імпрэзы была адслужана паніхіда па ўсіх ахвярах Чарнобыльскай катастрофы.  
Потым старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, Наталля Федарэнка, адчыніла імпрэзу агульным дакладам пра падзеі падчас катастрофы на ЧАЭС, звяртаючы ўвагу на замоўчванне праўды савецкімі ўладамі, у выніку якога мільёны людзей, якія маглі пазбегчы моцнага апраменьвання, атрымалі вялікія дозы радыяцыі, а таксама падкрэсліваючы неахайнасць правядзення ратавальных прац па перасяленню насельніцтва з забруджаных тэрыторый.

Асноўны даклад зрабіў Зянон Станіслававіч Пазьняк, які падкрэсліў, што Чарнобыль — гэта трагедыя беларускай нацыі, якая будзе спадарожнічаць беларусам яшчэ сотні гадоў, таму мы павінны будаваць так жыццё і палітыку нацыі, каб выйсці з гэтай трагедыі жывамі, здаровымі і мець светлую будучыню. 
Сп. Пазняк зьвярнуў увагу прысутных на факты таго, што пэўныя колы савецкіх уладаў выкарыстоўвалі трагедыю, як і Другую Сусветную Вайну ў свой час, дзеля ажыццяўлення пэўных геапалітычных і дэмаграфічных мэтаў, адной з якіх было вынішчэнне беларускага народу. Савецкія ўлады не прынялі ніводнага даступнага захаду, каб пазбегчы апраменваньня насельніцтва Беларусі ў маштабах нацыі. 
Да таго ж сп. Пазьняк падзяліўся інфармацыяй, якая хаваецца ўжо шмат год, і папала да яго ад аднаго навукоўца-даследчыка, аб тым, што беларускае Палессе было ядзерным палігонам Савецкага Саюзу яшчэ да Чарнобылю, у 70-ыя гады 20 стагоддзя.
Праўда пра Чарнобыльскую трагедыю, якая была адкрытая БНФ у 1989 годзе,  зрабіла грандыёзнае ўзрушэнне ў беларускім грамадстве таго часу: каля 30 тысяч чалавек сабраліся на першы Чарнобыльскі шлях. Такое моцнае народнае адзінства прымусіла савецкія ўлады Беларусі нарэшце прыняць неабходнае заканадаўства ў падтрымку людзей, якія пацярпелі ад Чарнобылю. БНФ стварыў арганізацыю "Дзеці Чарнобыля", дзякуючы якой тысячы дзяцей мелі магчымасць выехаць за мяжу і некаторы час пажыць у чыстых ад радыяцыі зонах і паесці чыстай ежы. Сённяшні рэжым у Беларусі ня толькі закрыў грамадскія арганізацыі падтрымкі ахвярам Чарнобылю, ліквідаваў статус ліквідатара, але і пачаў уводзіць у севазварот забруджаныя тэрыторыі, што прыводзіць да агульнанацыянальнага накаплення дозы радыяцыі, а ўсё цалкам дэманструе антынацыянальную палітыку рэжыму на Беларусі.
Апрыканцы, сп. Пазьняк распавёў пра непатрэбнасць і небяспечнасць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Ні па эканамічных, ні па энергетычных паказчыках Беларусь ня мае патрэбы ў будаўніцтве новай АЭС, адзіны зацікаўлены ў гэтам — Расія. І самае галоўнае тое, што будаўніцтва вядзецца ў самым неспрыяльным, сейсмічна актыўным месцы, што робіць Астравецкую АЭС наўпрост ядзернай бомбай.

Пасля дакладу сп. Пазьняка прысутныя праслухалі гісторыю з асабістага жыцця сябра БАЗА, Аляксандра Хомчанкі, які быў ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Шчыры расповяд Аляксандра вельмі узрушыў усіх прысутных.

Апрыканцы імпрэзы быў паказаны фільм BBC "Чарнобыльская трагедыя".

па інф. Новы час

Дата стварэння навіны 30.04.2018

Возврат к списку