АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА! Ганна шукае сваякоў свайго бацькі і свае карані

ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА! Ганна шукае сваякоў свайго бацькі і свае карані
28.04.2018
«Я шукаю свайго бацьку больш за 50 гадоў. Дапамажыце мне знайсці яго!». Такі ліст прыйшоў на рэдакцыйную пошту «Новага часу» ад Ганны, якая жыве ў Чэхіі.

Ганна распавяла, што амаль нічога не ведае пра свайго бацьку Grigorij Timofejevič Šenderov. Вядома, што ён нарадзіўся ў 1920 годзе, удзельнічаў у вызваленні Чэхаславакіі напрыканцы Другой Сусветнай, а потым вярнуўся на Радзіму. З таго часу звестак ад яго не было, хаця і абяцаў прыехаць і жыць з маці Ганны.

Яго нельга ў гэтым вініць, бо мы ўсе цудоўна ведаем, якім быў той час і разумеем, што шанцаў на з'яднанне з сваёй чэшскай сям'ёй у Рыгора Шэндэрова амаль не было.

Калі Ганне споўнілася 20 гадоў, яна пачала шукаць свайго бацьку. Пісала нават Міхаілу Гарбачову. Тады яна даведалася, што Grigorij Timofejevič Šenderov жыў недзе ў Беларусі. Больш дакладнай інфармацыі не было: Ганна не мела адраса бацькі і не магла даказаць, што з'яўляецца яго дачкой.

Яшчэ праз таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца стала вядома, што ён нібыта не вярнуўся з вайны, а яго маці памерла ў 1967 годзе.

Зараз Ганне 72 гады. Яна выдатна разумее, што шанцы адшукаць кагосьці са сваякоў па лініі бацькі вельмі малыя. Але яна спадзяецца на гэта і верыць, што знойдзе свае карані і людзей, якіх зможа назваць сям'ёй.

Калі вы пазналі ў гэтай гісторыі знаёмага вам челавека, ведаеце штосьці пра лёс Grigorij Timofejevič Šenderov (менавіта так напісала яго Ганна) ці яго сваякоў, напішыце, калі ласка, нам на адрас: novychas@gmail.com. Ганна вельмі чакае на гэтую інфармацыю. 



Дата стварэння навіны 28.04.2018

Возврат к списку