АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Беларусь хаміць, каб ЗША прызналі яе сваёю ў дошку»

«Беларусь хаміць, каб ЗША прызналі яе сваёю ў дошку»
27.04.2018
Правда.ру лічыць, што такія хаўруснікі Расіі не патрэбныя, і без краін ЕАЭС Расія будзе толькі мацнейшай.

Расійскае выданне Правда.ру, якое з'яўляецца спадкаемцам савецкай газеты «Правда», выпусціла артыкул, у якім раскрытыкавала саюзнікаў Расіі па ЕАЭС. Расійскія журналісты абвінавачваюць Арменію, Казахстан і Беларусь у тым, што нашы краіны цікавяць толькі расійскія рэсурсы, а вось рэальную падтрымку і салдіранасць Крамлю мы даць не можам. Казахстан і Арменію выданне абвінавачвае ў тым, што гэтыя краіны зрабілі ЗША сваім стратэгічным партнёрам. А ў чым абвінавачваюць Беларусь?
Правда.ру падлічвае, што за гады незалежнасці праз зніжкі і прэферэнцыі Расія ўклала ў Беларусь каля 100 мільярдаў даляраў. Апетыты беларускага кіраўніцтва працягваюць расці — а саюзныя абавязкі выконваць ніхто не збіраецца. Больш за тое, на думку Правда.ру,

«Беларусь хаміць, каб ЗША прызналі яе сваёю ў дошку».

Не спадабалася расійскаму выданню і тое, што падчас свайго апошняга выступу Аляксандр Лукашэнка завуалявана назваў Уладзіміра Пуціна «пеўнем». Нагадаем, Лукашэнка ў звароце да народа і парламента выказаўся пра сітуацыю ў Сірыі наступным чынам:

«Што вы там, як пеўні, ходзіце па гэтай тэрыторыі адзін перад адным, дэманструеце сваю моц і сілу?»

Пляжыла Правда.ру і Уладзіміра Макея:

«Калі пачалося расследаванне справы Скрыпалей, міністр замежных спраў Уладзімір Макей 27-28 сакавіка ажыццявіў візіт у Лондан, дзе правёў перамовы з экспертнымі арганізацыямі, якія рыхтуюць рэкамендацыі па супрацьдзеянні Расіі. А лагічнай была б высылка брытанскіх і амерыканскіх дыпламатаў з Мінска», — піша Правда.ру.

Выданне мяркуе, што Беларусь такім чынам разлічвае на зняцце статусу дыктатуры, уступленне ў Раду Еўропы і поўную адмену санкцый.

Правда.ру падсумоўвае, што такія хаўруснікі Расіі не патрэбны, а тыя грошы, якія Крэмль нібыта выдзяляе сваім хаўруснікам, лепей выдаткаваць на развіццё Далёкага Усходу. Выданне мяркуе, што трэба даць магчымасць краінам ЕАЭС пайсці на Захад. Правда.ру мяркуе, што расчараванне Захадам будзе хуткае, і ў выніку Беларусь, Арменія і Казахстан папросяцца назад.

«Расія іх прыме, але зусім на іншых умовах»,  самаўпэўнена піша Правда.ру.

фота Reuters

Дата стварэння навіны 27.04.2018

Возврат к списку