АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Актывісткі «Матчынага руху» пачынаюць бестэрміновую галадоўку

Актывісткі «Матчынага руху» пачынаюць бестэрміновую галадоўку
27.04.2018
27 красавіка актывісткі «Матчынага руху» плануюць распачаць бестэрміновую галадоўку. Такім чынам, яны хочуць выказаць пратэст супраць жорсткага заканадаўства ў сферы наркатычнага звароту.

Адна з ініцыятарак галадоўкі Таццяна Канеўская патлумачыла сваю матывацыю ўдзелу ў акцыі пратэсту. 

- 3 ліпеня 2016 года майго сына арыштавалі на надуманых фактах, якія былі сфальсіфікаваныя. Я спрабавала давесці, мы спрабавалі змагацца за гэта. Калі ў зале суда мне сказалі, што майго сына арыштоўваюць на 8 гадоў і 1 месяц, у мяне ўсё перавярнулася ўнутры. У нас тры асноўныя патрабаванні: асабістая сустрэча з Аляксандрам Рыгоравічам, стварэнне камісіі для перагляду спраў пачынаючы з 2013 года, і перагляд заканадаўства.

На ініцыятарак галадоўкі адразу пачаўся ціск. Актывістку Таццяну Канеўскую звольнілі з працы. Жанчына распавядае, што яе вымусілі напісаць адпаведную заяву. 

- Мяне выклікалі ў райвыканкам, бо я даглядала інваліда І групы. Мяне выклікалі туды на камісію, дзе сказалі, што ім паступіў сігнал з гарвыканкама пра тое, што я іду на галадоўку. Спачатку не звальнялі, а проста папярэджвалі, што, калі вы пойдзеце, мы будзем вымушаныя папрасіць вас сысці. Сёння мяне паклікалі трэці раз на камісію, а пасля яе мяне папрасілі напісаць заяву, што я не магу даглядаць інваліда, бо знаходжуся на галадоўцы.

Паводле Таццяны Канеўскай, у месцах пазбаўлення волі знаходзіцца больш за 16 тысячаў чалавек, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў. 

У галадоўцы будзе ўдзельнічаць 17 чалавек. Самай малодшай з іх – 22 гады, самай старэйшай – 72.


Дата стварэння навіны 27.04.2018

Возврат к списку