АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Хвалюючая знаходка ў Гародні

Хвалюючая знаходка ў Гародні
26.04.2018
У даваенным доме на вуліцы 1 Мая, знайшлі цікавы пакет.

Нядаўна гарадзенскія рабочыя знайшлі скарб у старым доме. І вось новая знаходка. Работнікі «Гроднагарстроя», расчышчаючы гарышча ў даваенным доме на вуліцы 1 Мая, знайшлі цікавы пакет. У газету «Праўда» за кастрычнік 1944 года быў загорнуты чырвоны нацысцкі сцяг са свастыкай, а ў яго – разабранае ружжо, пісталет і патроны. 
Пра гэту гісторыю паведамляе УУС. Па словах начальніка крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Віталя Зезюлевіча, пад тканінай знаходзіліся разабраная дубальтоўка і малакаліберны пісталет, знешне падобны да адназарадных пісталетаў «Монтэ-Крыста», а таксама 125 патронаў да стрэльбы і пісталета. 

Зброя і боепрыпасы накіраваныя на экспертызу. Мяркуючы па газеце, схавана ўсё гэта было ўжо пасля вызвалення горада савецкімі войскамі. people.onliner.by Фота: УУС Гарадзенскай вобласці

па інф. Радыё рацыя

Дата стварэння навіны 26.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку