АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Пінскай каталіцкай семінарыі пагражае закрыццё

Пінскай каталіцкай семінарыі пагражае закрыццё
24.04.2018
Будучых каталіцкіх сьвятароў у Беларусі сёньня рыхтуюць у сэмінарыях Горадні і Пінску. Але ў Пінскай сэмінарыі пачалася так званая аптымізацыя, і далейшы лёс установы невядомы. Сярод прычынаў называюць пазыцыю Ватыкану і атэізм беларусаў.

Каталіцкая царква ў Беларусі — найперш рэлігійная супольнасьць. Але гэта цяпер і важная сфэра прысутнасьці беларускае мовы: набажэнствы ў касьцёлах краіны ўжо шмат гадоў пасьлядоўна вядуцца па-беларуску. Каталіцкія герархі не абыходзяць вострых праблемаў грамадзтва: яны неаднаразова выступалі супраць сьмяротнага пакараньня, заклікалі да згоды пасьля сілавых разгонаў антыўрадавых дэманстрацыяў. 25 сакавіка мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ініцыяваў малітвы за Беларусь да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Днямі Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі паведаміла, што Горадзенская духоўная сэмінарыя стала міждыяцэзіяльнай. Гэта значыць, што вучыцца ў ёй могуць ахвотныя з усіх рэгіёнаў Беларусі, а ня толькі з Горадзеншчыны, як дагэтуль. У Пінскай жа сэмінарыі пакінулі пакуль першы курс.

Канчатковае рашэньне наконт лёсу сэмінарыі пакуль не прынятае. Але, як даведалася Свабода з крыніцы ў Каталіцкім касьцёле, разглядаецца магчымасьць пакінуць адну сэмінарыю на ўсю Беларусь — у Горадні. Прычына — у малой колькасьці ахвотных і ў кадравай праблеме.

Што адбываецца з каталіцкай сэмінарыяй у Пінску і чаму маладыя беларусы ня хочуць станавіцца сьвятарамі? На гэтыя пытаньні Свабода адказвае рэктар Міждыецэзіяльнай вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Пінску ксёндз Андрэй Рылка.

Духоўную сэмінарыю імя Тамаша Аквінскага ў Пінску ў 1925 годзе заснаваў біскуп Зыгмунт Лазінскі. Яна разьмясьцілася ў былым францішканскім кляштары — адным з найстаражытнейшых (к. XIV ст.) у Беларусі.

«У 1939 г., калі пачалася ІІ Усясьветная вайна, дзейнасьць сэмінарыі была спыненая. Сьвятары, якіх яна ўзгадавала, былі або забітыя, або рэпрэсаваныя спачатку нацыстамі, а пасьля камуністамі. У адным толькі Калдычэўскім канцлягеры каля Баранавічаў былі зьнішчаныя гітлераўцамі больш за 100 каталіцкіх сьвятароў. Многія зь іх былі зусім маладымі выпускнікамі Пінскай сэмінарыі», — распавядае айцец Андрэй.
https://nn.by/?c=ar&i=208183


https://nn.by/?c=ar&i=208183


https://nn.by/?c=ar&i=208183


Дата стварэння навіны 24.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку