АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Жах: видэа аварый праз пясчаную буру. На трасе М1

Жах: видэа аварый праз пясчаную буру. На трасе М1
21.04.2018
Нязвыклая для Беларусі з'ява выклікала мноства ДТЗ.

На трасе М1 (Брэст — Мінск - мяжа Расіі), на ўчастку дарогі паміж Дзяржынскім і Баранавічамі, — пясчаная бура. 
«З палёў (верагодна) падняўся сухі пясок. Шмат аварый, ёсць пацярпелыя», — паведаміў адзін з чытачоў Tut.by.
«Калі ехаць з боку Мінска, не даязджаючы «Зубра» (металічны знак у выглядзе зубра на трасе М1) кіламетр ці два прыкладна», — удакладніў яшчэ адзін сведка.
«На М1, не даязджаючы мяжы Мінскай і Брэсцкай вобласці моцны замес прама на перамеце. У правым фура, вольва ў кювеце, абедзве паласы ў аскепках. На абочыне машын 10, незразумела, разявакі або таксама ледзь коцнуліся. Знакаў не было, мяркуючы па пашкоджаннях у Вольва, усё вельмі і вельмі сумна. Па ходу, чарговы прафесіянал на фуры вырашыў, што не па-пацанску тармазіць пры нулявой бачнасці», — адзначае карыстальнік форума Onliner.by.
па інф. Наша ніва

Дата стварэння навіны 21.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку