АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расійскія «Начныя ваўкі»: «Доиграетесь. С этой русофобией…»

Расійскія «Начныя ваўкі»: «Доиграетесь. С этой русофобией…»
20.04.2018
Мотамарш у чацьвёрты раз пройдзе празь Беларусь «на Бэрлін».

Лідэр клюбу «Ночные волки» Аляксандар Заладастанаў
Байкеры расійскага клюбу «Начныя ваўкі» сабраліся зладзіць чарговы мотамарш «Дзень Перамогі – на Бэрлін» з 22 красавіка па 9 траўня, у тым ліку зноў праз тэрыторыю Беларусі, празь Мінск і Брэст, паведамяе Tut.by.

Паводле арганізатараў, у мотамаршы возьмуць удзел у тым ліку беларускія байкеры.
Гэта будзе ўжо чацьвёрты мотамарш клюбу празь Беларусь. Раней кожная акцыя «Начных ваўкоў», якіх лічаць прапуцінскай арганізацыяй, суправаджалася скандаламі на беларуска-польскай мяжы і далей па дарозе: да Бэрліну дабіраліся хіба адзінкавыя матацыклісты.
Партыя БНФ патрабавала ад Генпракуратуры прызнаць «Начных ваўкоў» экстрэмісцкай арганізацыяй.

У 2015 годзе ў Берасьці лідэр клюбу Аляксандар Заладастанаў у выступе перад журналістамі выдаў фразу, якая стала інтэрнэт-мэмам:
«Те, кто затевают эту русофобию, русофобию затевают, вот это вот вот это, затевают всё вот это. Это я… Этим людям я это и адресовываю. Доиграетесь. С этой русофобией, которую вы затеваете», паведамляе Свабода.



Дата стварэння навіны 20.04.2018

Возврат к списку