АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Смаленская справаздача: да вылету на борт Ту-154 была загружана тона запчастак

Смаленская справаздача: да вылету на борт Ту-154 была загружана тона запчастак
19.04.2018
У справаздачы Смаленскай падкамісіі гаворыцца, што падчас піратэхнічнага кантролю Ту-154М не была праверана так званая «тэхнічная аптэчка» вагой 1066 кг, паведамляе Польскае радыё.

Фота: Reuters
Падкамісія Мінабароны Польшчы па справах паўторнага расследавання Смаленскай катастрофы паведаміла, што падчас піратэхнічнага кантролю самалёта не была праверана так званая «тэхнічная аптэчка» — камплект запасных частак агульнай вагой 1066 кг.
У справаздачы Смаленскай падкамісіі гаворыцца, што «тэхнічная аптэчка» была загружаная на прэзідэнцкі борт да прыбыцця інспекцыі ў ноч з 9 на 10 красавіка 2010 года.
Паводле апублікаваных дадзеных, ні Бюро аховы ўраду, ні Служба вайсковай контрразведкі не былі праінфармаваныя аб размяшчэнні гэтага багажу на борце Ту-154М, які ляцеў у Катынь.

Нагадаем, 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам разбіўся польскі ўрадавы самалёт. У выніку к Большасьць фінансавых сродкаў паглынуў помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы.
Аказалася, што адкрыты ў гэтым месяцы таксама на плошчы Пілсудзкага помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы каштаваў настолькі шмат, што цяпер не хапае сродкаў на другі помнік. Гаворка ідзе пра помнік прэзыдэнту Леху Качыньскаму, які таксама загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. „Паводле нашых ацэнак, другі помнік будзе каштаваць больш за 360 тысяч эўра (1,5 мільёна злотых) і нам крыху не хапае”, - паведаміў у інтэрвію радыё RMF FM скарбнік камітэта Марэк Сускі (Marek Suski).

Аднак палітык кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” спадзяецца, што дзякуючы грамадзкаму збору грошай дзіру ў бюджэце камітэта ўдасца ліквідаваць. Адкуль узялася гэтая бюджэтная дзіра? Аказваецца, што будаўніцтва помніка ахвярам смаленскай авіякатастрофы, які 10 красавіка быў адкрыты на плошчы Пілсудзкага ў Варшаве, каштавала больш за 1 мільён 200 тысяч эўра (амаль 5 мільёнаў злотых), то бок больш, чым плянавалася.



Дата стварэння навіны 19.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку