АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Траіх палякаў абвінавачваюць у збіцці беларусаў

Траіх палякаў абвінавачваюць у збіцці беларусаў
18.04.2018
Трое маладых палякаў з Галдапа, што ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, абвінавачаныя ў збіцці групы беларусаў.

Акруговая пракуратура ў Сувалках адзначае, што інцыдэнт меў прыкметы нацыянальнай дыскрымінацыі. 
Палякам пагражае да 7,5 гадоў пазбаўлення волі. 8 красавіка трое жыхароў Галдапа напалі на групу беларусаў, якія жывуць і працуюць у гэтым горадзе. 
У дачыненні да сямі беларусаў хуліганы выкарысталі слёзатачывы газ, дваіх білі кулакамі, а аднаго – бутэлькай па галаве. Паліцыя затрымала хуліганаў, якія прызналі сваю віну. Яны сказалі паліцыянтам, што ім не спадабалася, што мужчыны размаўляюць «па–руску». Пракуратура высунула ім абвінавачанні ў збіцці і пагрозах на фоне нацыянальнай дыскрымінацыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі. Падазраваныя знаходзяцца на свабодзе, пад наглядам паліцыі. 
У Галдапе жывуць і працуюць амаль 200 беларускіх грамадзян. 

Паводле superstacja.tv



Дата стварэння навіны 18.04.2018

Возврат к списку