Рэйс 1380 кампаніі Southwest Airlines быў вымушаны здзейсніць экстранную пасадку ў Філадэльфіі, бо ў выніку інцыдэнту аказаліся пашкоджанымі крыло, фюзеляж і вокны самалёта.
На зробленым дыспетчарамі запісы размоваў у кабіне чуваць, як адна з пілотаў кажа: "У нас тут дзірка і хтосьці [у яе] вылецеў".
Гэта першы інцыдэнт гібелі пасажыра на борце амерыканскага пасажырскага самалёта з 2009 года.
Інцыдэнт адбыўся ў аўторак раніцай. "Боінг" 737-700 выконваў рэйс з Нью-Ёрка ў Далас. На борце было 143 пасажыры і пяцёра членаў экіпажа.
Па словах відавочцаў, пасля выбуху адну з жанчын часткова зацягнула ў разбітае акно, аднак іншым пасажырам удалося ўцягнуць яе назад.
Аварыйная пасадка ў Філадэльфіі быў здзейснены ў 15.20 па Грынвічы і прайшла паспяхова.
Федэральнае агенцтва грамадзянскай авіяцыі пачало расследаванне інцыдэнту. Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па бяспецы транспарту (NTSB) паведамляе аб адным загінулым.
ВВС