АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Пратэсты ў Ерэване: бойкі, блакада метро і мастоў

Пратэсты ў Ерэване: бойкі, блакада метро і мастоў
16.04.2018
Ерэване прыхільнікі апазыцыі пачалі абвешчаную напярэдадні акцыю грамадзянскага непадпарадкаваньня.

Каб прадухіліць прызначанае на 17 красавіка галасаваньне ў парлямэнце па кандыдатуры былога прэзыдэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм’ер-міністра Армэніі, паведамляе радыё «Свабода».
Арганізатар акцыі, лідэр партыі «Грамадзянскі дагавор» Нікол Пашынян з прыхільнікамі заблякавалі некалькі вуліц у цэнтры Ерэвана. Да іх далучыліся студэнты, пачаўшы сядзячую забастоўку. На 10 хвілін быў спынены рух мэтро, заблякаваныя некалькі мастоў..
На скрыжаваньні адной з вуліц гораду адбылося сутыкненьне паміж пратэстоўцамі і кіроўцам аўтамабіля з дзяржнумарамі. Кіроўца і пасажыры напалі на актывістаў, нанесьлі ім ўдары і, прарваўшы выстаўленае студэнтамі ачапленьне, селі ў машыну і зьехалі.

Паліцыя Армэніі абвясьціла, што «ўсе дзеяньні актывістаў незаконныя, гэтым яны абмяжоўваюць права грамадзян на свабоду перамяшчэньня». Пра прымяненьне сілы да актывістаў не паведамляецца.
Удзельнікі шэсьця на чале з Ніколам Пашынянам прайшлі празь некалькі паліцэйскіх кардонаў. Яны падымалі ўгору рукі, паказваючы, што ня маюць намеру ўступаць у сутыкненьні з паліцыяй і што іх акцыя мірная.
У сакавіку парлямэнт Армэніі ўпершыню выбраў новага прэзыдэнта краіны, канчаткова завяршыўшы канстытуцыйную рэформу 2015 года.
Краіна пераходзіць да парлямэнцкай формы праўленьня. Кіраваць дзяржавай стане прэм'ер-міністар. Кіруючая Рэспубліканская партыя Армэніі 14 красавіка вылучыў на гэтую пасаду Сержа Саргсяна, які з 2008 па 2018 гады займаў пасаду прэзыдэнта.



Дата стварэння навіны 16.04.2018

Возврат к списку