АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Сірыйцы: Нас папярэдзілі, што рыхтуюцца удары, усе ваенныя базы былі эвакуяваныя

Сірыйцы: Нас папярэдзілі, што рыхтуюцца удары, усе ваенныя базы былі эвакуяваныя
14.04.2018
Узброеныя сілы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі нанеслі ўдары па цэлях у Сірыі.

Пра пачатак "кропкавых удараў" ў адказ на меркаваную хімічную атаку у сірыйскім горадзе Дума абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Удары прыйшліся па трох цэлях ў раёне Дамаска і Хомса.

"Я загадаў узброеным сілам Злучаных Штатаў пачаць кропкавыя ўдары па аб'ектах, звязаных з хімічнай зброяй сірыйскага дыктатара Башара аль-Асада", – сказаў Трамп ў відэазвароце.

Паводле яго слоў, мэтай гэтай кампаніі з'яўляецца "стварэнне моцнага стрымліваючага фактару супраць вытворчасці, распаўсюджвання і выкарыстання хімічнай зброі".
Прэзідэнт ЗША звярнуўся да Расіі і Ірану, якія падтрымлівалі рэжым Асада, з пытаннем: "Якая нацыя хоча быць звязанай з масавым забойствам нявінных мужчын, жанчын і дзяцей?".

Ён адзначыў, што ў ЗША маглі б быць добрыя адносіны з Расіяй і Іранам, калі б гэтыя краіны змянілі сваю пазіцыю па Сірыі.

МЗС Беларусі: Сітуацыя ў Сірыі ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што мэтай ваенных удараў не з'яўляецца змена рэжыму Башара Асада. Прэзідэнт Францыі Эмманюэль Макрон падкрэсліў, што мэтай удараў з'яўляюцца будынкі, дзе захоўваецца хімічная зброя.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на чыноўніка з акружэння Асада, па Сірыі выпусцілі 30 ракет, траціну з якіх удалося збіць.

"Расійскі бок папярэдзіў нас, што рыхтуюцца удары, і ўсе ваенныя базы былі эвакуіраваныя некалькі дзён таму", – сказала крыніца.

Як паведамілі ў Мінабароны, ракеты, выпушчаныя ВПС ЗША і іх саюзнікамі, не ўваходзілі ў зону адказнасці расійскіх СПА ў Тартусе і Хмейміме.

Калі пачнецца Трэцяя Сусветная вайна і што тады будзе з Беларуссю
Удары па тэрыторыі Сірыі былі зробленыя ў перыяд з 03:42 да 05:10 раніцы па мінскім часе самалётамі і караблямі ВПС ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.
Сірыйскія праваабаронцы і медыкі заявілі, што 7 красавіка ў сірыйскім горадзе Дума ўжылі хімічную зброю. У выніку атакі, па іх дадзеных, загінулі больш за 70 чалавек, яшчэ каля 500 пацярпелі. ЗША абвінавацілі ў атацы ўрад Сірыі, а затым усклалі адказнасць за прымяненне сірыйскай арміяй хімічнай зброі на Расію.

Масква абвяргае дадзеныя сірыйскіх праваабаронцаў.

"Новая газета", Фото: REUTERS




Дата стварэння навіны 14.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку