АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Шукаюцца сваякі Каліноўскага, каб зрабіць генетычны дослед

Шукаюцца сваякі Каліноўскага, каб зрабіць генетычны дослед
13.04.2018
Навукоўцы правядуць генетычны дослед, каб пацвердзіць парэшткі Каліноўскага.

Літоўскія даследчыкі хочуць праз генетычныя доследы высветліць, якія з парэшткаў, знойдзеных летась на гары Гедыміна, належаць Кастусю Каліноўскаму. На падтрымку Мінску ў генетычным аналізе не разлічваюць.

Пра гэта ўчора на адмысловай лекцыі распавёў антраполаг Рымантас Янкаўскас, паведамляе сайт «Westki.info» са спасылкай на агенцыю BNS.

У прыватнасці антраполаг сказаў, што брат Каліноўскага быў пахаваны ў Беларусі. Але малаверагодна, што Мінск дазволіць навукоўцам правесці яго эксгумацыю для генетычнага аналізу.

«Пакуль што ініцыятыву з таго боку праяўляюць толькі асобныя грамадскія дзеячы», – сказаў Янкаўскас.

Навуковец паведаміў, што на дадзены момант шукаюцца іншыя сваякі Каліноўскага:

«Адна генеалагічная лінія прасочваецца да цяперашняга часу, але мы бачым, што яна ламаецца. Цяпер працуем з іншай генеалагічнай лініяй, але пакуль што больш дэталяў паведаміць не магу».

Паводле навукоўца, даследчыкі ўжо зараз ідэнтыфікавалі канкрэтныя парэшткі, якія могуць належыць Каліноўскаму, аднак доказаў, каб гэта канчаткова пацвердзіць, яшчэ вельмі мала.

Аднак навукоўцы ўжо не маюць сумневу наконт парэшткаў іншага лідара паўстання 1863-1864 гадоў Зыгмунту Серакоўскага.

На дадзены момант даследчыкі знайшлі 17 парэшткаў, 13 з якіх могуць быць звязаныя з канкрэтнымі асобамі.




Дата стварэння навіны 13.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку