АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі абмежавалі доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў

У Беларусі абмежавалі доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў
13.04.2018
Адпаведнае рашэнне 10 красавіка прыняло Міністэрства інфармацыі.

Доступ да аднаго з сайтаў быў абмежаваны за распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў. Яшчэ да 9 сайтаў доступ быў абмежаваны за размяшчэнне рэкламы аб прадстаўленні мікракрэдытаў суб’ектамі гаспадарання, якія не ўключаныя ў рэестр мікрафінансавых арганізацый (Мінінфарм атрымаў адпаведныя дакументы з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю). У “чорны спіс” трапіў і сайт automalinovka.info — за змяшчэнне непраўдзівай рэкламы. Праўда, на яго зайсці можна і цяпер, піша Еўрарадыё

У канцы сакавіка за “распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” быў абмежаваны доступ да 5 інтэрнэт-рэсурсаў і 12 груп, персанальных старонак сацсеткі “УКантакце”. У пачатку красавіка ў “чорны спіс” трапілі два сайты, якія змяшчалі рэкламу лекавых прэпаратаў, якія не зарэгістраваныя ў нашай краіне.

Фота: Fotolia


Дата стварэння навіны 13.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку