АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Краўдфандынгавая кампанія прынесла у 5 разоў больш, чым трэба на пяцітомнік Святланы Алексіевіч

Краўдфандынгавая кампанія прынесла у 5 разоў больш, чым трэба на пяцітомнік Святланы Алексіевіч
12.04.2018
Беларусы ахвяравалі на пяцітомнік Святланы Алексіевіч у 5 разоў больш, чым трэба.

Мэтай кампаніі была сума ў 40 тысяч рублёў, але па стане на 12 красавіка сабрана ўжо 216 тысяч рублёў. Да канца збору сродкаў застаецца 8 дзён, паведамляе Еўрарадыё.

Большую частку сумы — 150 тысяч рублёў — пералічыў Белгазпрамбанк.

Ініцыятарам і асноўным рухавіком краўдфандынгавай кампаніі стала кнігарня "Логвінаў". Па словах выдаўца Ігара Логвінава, у хуткім часе яны плануюць пачаць друкаваць кнігі:

“Мы плануем надрукаваць па 5 тысячаў асобнікаў. Цяпер выбіраем тыпаграфію, якая будзе гэта рабіць, — распавядае Логвінаў. — Кнігі абавязкова трапяць у беларускія бібліятэкі. Займацца іх рассылкай будзе Белгазпрамбанк. Ён “забярэ” надрукаваны наклад і зладзіць туры-прэзентацыі па ўсіх абласцях Беларусі”.
Фота: ulej.by
Праект "Галасы Утопіі", які складаецца з пяці кніг Святланы Алексіевіч, будзе ўпершыню выдадзены на беларускай мове без цэнзарскіх правак. Кампанія па зборы сродкаў стала самай маштабнай у гісторыі беларускага краўдфандынгу.



Дата стварэння навіны 12.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку