АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Самалёт Леха Качыньскага выбухнуў яшчэ ў небе пад Смаленскам

Самалёт Леха Качыньскага выбухнуў яшчэ ў небе пад Смаленскам
10.04.2018
Польская камісія назвала прычыну Смаленскай катастрофы.

Пра гэта заявіў старшыня падкамісіі па расследаванні Смаленскай катастрофы, экс-міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч ў эфіры тэлеканалу TVP1.

"Пасажыры былі забітыя выбухам у цэнтраплане перад сутыкненнем з зямлёй. Гэта стала прычынай іх смерці", — заявіў Мацарэвіч.

Паводле яго слоў, тэзіс пра тое, што самалёт знішчаны выбухам, пацвярджае факт, што дзверы ўрадавага самалёта са значнай сілай угразлі ў зямлю. Аднак на іншых фрагментах самалёта выяўлена дзеянне высокай тэмпературы, адзначыў ён. Пра выбух на борце паветранага судна сведчаць таксама і эксперыменты, якія былі праведзены ўрадавай падкамісіі.
Мацарэвіч адзначыў, што выбух у цэнтраплане быў такой сілы, што польскіх генералаў, якія сядзелі ў гэтай частцы самалёта, разарвала на дробныя фрагменты.

Ён паведаміў, што тэхнічны рапарт адносна прычын катастрофы будзе абнародаваны на працягу некалькіх тыдняў.

Урадавая падкамісія па расследаванні прычын Смаленскай катастрофы, створаная пры Мінабароны Польшчы, аднавіла следства вясной 2016 года. Адной з асноўных версій яна разглядае выбух на борце самалёта, які адбыўся яшчэ да яго сутыкнення з зямлёй. У студзені гэтага года члены камісіі паведамілі, што прычынай катастрофы стала серыя выбухаў — у крыле, слоце і цэнтраплане самалёта, што пацвердзіў аналіз механізму ўдару дзвярэй аб зямлю.

Урадавы самалёт ТУ-154М, на якім прадстаўнікі польскай палітычнай і ваеннай эліты разам з прэзідэнцкай парай Лехам і Марыяй Качыньскі накіроўваліся на мерапрыемствы, прысвечаныя 70-й гадавіне Катынскай трагедыі, разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце.



Дата стварэння навіны 10.04.2018

Возврат к списку