АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Вы думалі даКолі? Макей — найбольш прыдатная фігура для Захаду ў якасці новага лідара Беларусі

Вы думалі даКолі? Макей — найбольш прыдатная фігура для Захаду ў якасці новага лідара Беларусі
10.04.2018
Выдалі новы артыкул «Разважанні пасля Дня Волі», у якім сцвярджаецца, што Беларусь паўтарае шлях Украіны.

Ужо больш за два тыдні мінула са Дня Волі, а пакрыўджаны голас расійскіх чарнасоценцаў з гэтай нагоды не перастае даносіцца з-за ўсходняй мяжы. На гэты раз яны выдалі новы артыкул «Разважанні пасля Дня Волі», у якім сцвярджаецца, што Беларусь паўтарае шлях Украіны, Уладзімір Макей — галоўны «заходнік» у беларускай палітыцы, а БПЦ нібыта заігрывае з ворагамі «рускага свету».

На думку чарнасоценцаў, Дзень Волі ў Мінску быў яскравым сведчаннем таго, што Беларусь павольна і асцярожна крочыць украінскім шляхам. І ўсе перадумовы ў Беларусі для гэтага нібыта, ёсць.

здымак з вікіпедыі

Перадумовы:

1. Патрабуецца гістарычная падзея, да якой можна прывязаць міф аб барацьбе краіны за незалежнасць, маючы на ўвазе адрыў ад Расіі.

Тут акцэнтуецца ўвага, што такім «міфам» і «хімерай» з'яўляюцца БНР і Дзень Волі. 

2. Неабходна наяўнасць актыўнай русафобскай меншасці, пажадана (але не абавязкова) прывязанай да пэўнай тэрыторыі.

Тут аўтар узгадвае «літвінаў», якія нібыта хочуць адарваць Беларусь ад Расіі, і параўноўвае іх з украінцамі-галічанамі.

3. Дрэйф вышэйшага кіраўніцтва ў бок Захаду.

Тут чарнасоценцы пляжаць міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

«Нельга не заўважаць таго, што месца галоўнага беларускага заходніка ва ўладзе трывала замацаваў за сабой міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, прычым расце ён у гэтай ролі як на дражджах, літаральна з кожным днём»,

— абураецца аўтар.

Не падабаюцца чарнасоценцам і заявы, якія зрабіў Макей у інтэрв'ю каналу Euronews.

«Што да самога Уладзіміра Макея, складана не прызнаць: на сёння кіраўнік беларускага МЗС — найбольш прыдатная палітычная фігура для Захаду ў якасці новага лідара Беларусі. Ён адназначна арыентаваны на Еўропу і ЗША і гатовы «дыверсіфікаваць» адносіны з Расіяй. І, галоўнае, яго прымаюць у Лондане. А інтэрв'ю Euronews цалкам можна лічыць праграмным», — піша «Фонд стратегіческой культуры».

па інф. Наша ніва



Дата стварэння навіны 10.04.2018

Возврат к списку