АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Споўнілася 35 гадоў з дня смерці Ларысы Геніюш

Споўнілася 35 гадоў з дня смерці Ларысы Геніюш
10.04.2018
Лідзяне ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш.

Сябры палітычных партый, грамадскіх арганізацый і звычайныя прадстаўнікі грамадскай супольнасці Лідчыны ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш, паведамляе racyja.com Актывісты сабраліся каля не так даўно ўсталяванага памятнага каменя да 100-годдзя БНР непадалёк ад Ліды. Імпрэза адбывалася на свежым паветры. Прысутныя зачыталі вершы Ларысы Антонаўны і спявалі песні на словы паэткі. 
Тым больш сімвалічна было абрана месца для сустрэчы, бо сама Ларыса Геніюш была ў складзе Рады БНР. 

Кажа намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік: – У Лідзе шануецца імя Ларысы Геніюш – ў бібліятэцы ўсталяваны бюст Ларысы Геніюш, тут папулярныя яе песні, на тэбээмаўскім банэры верш Ларысы Геніюш. Мы сабраліся каля каменя 100-годдзя БНР. Тут было цалкам слушна сабрацца, паколькі Ларыса Геніюш была прызначана сакратаром Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 
За гэта яна цярпела ў Гулагу. 
У гэтым годзе споўнілася 35 гадоў з дня смерці Ларысы Геніюш. І Ліда зараз – адзіны горад у Беларусі, дзе бюст паэткі ўсталяваны ў дзяржаўнай установе. У адной з бібліятэк горада абсталяваны пакой імя Ларысы Геніюш.



Дата стварэння навіны 10.04.2018

Возврат к списку