АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Відэа: арыштаваныя шэсць падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Берліне

Відэа: арыштаваныя шэсць падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Берліне
09.04.2018
Ім ад 18 да 21 года.

Арыштаваныя шэсць падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Берліне. Напад рыхтаваўся на ўдзельнікаў (а іх было каля 32 тысяч) і гледачоў паўмарафона, які прайшоў у нямецкай сталіцы ў нядзелю. Кіраўнік групоўкі збіраўся напасці на людзей з нажом у руках. У кватэры, якую здымаў адзін з падазраваных, знойдзеныя сляды выбухоўкі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".  

У Берліне прайшла серыя ператрусаў. Паліцыя вывучае забраныя ў падазраваных камп’ютары і тэлефоны. Падрабязнасці справы пакуль не агучваюцца. Мэр Берліна Міхаэль Мюлер падзякаваў сілам бяспекі за прадухіленне нападу, адзначыў іх пільнасць і выдатную працу.
Як паведамляла Еўрарадыё, 7 красавіка ў нямецкім Мюнстэры грузавік наехаў на наведвальнікаў рэстарана, загінулі два чалавекі. Кіроўца скончыў жыццё самагубствам. Напад не прызналі тэрактам. Было заяўлена, што ў злачынцы былі праблемы з псіхікай.
здымак ЕРА

Дата стварэння навіны 09.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку