АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Ці займалася Насця Рыбка распаўсюдам непрыстойнага відэа ў інтэрнэце?

Ці займалася Насця Рыбка распаўсюдам непрыстойнага відэа ў інтэрнэце?
09.04.2018
Падрабязнасці высвятляюцца.

Затрыманых у Тайландзе Анастасію Вашукевіч (Насцю Рыбку) і Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі) і астатніх фігурантаў справы аб нелегальным «сэкс-трэнінгу» ў Патаі могуць абвінаваціць у вытворчасці і распаўсюдзе непрыстойнага відэа ў інтэрнэце, піша НН Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на адваката падазраваных Сатхапхона Сіёху.

«Пакуль мне ўдалося высветліць толькі, што ў справах па новых абвінавачваннях фігуруюць відэа- і фотаматэрыялы, на аснове якіх і пададзеныя новыя заявы, і што гэтыя матэрыялы былі размешчаныя ў інтэрнэце», — заявіў Сіёха.

Паводле яго слоў, гэта падпадае пад закон аб камп'ютарных злачынствах Тайланда, пад артыкул аб вытворчасці і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў або абразлівых матэрыялаў непрыстойнага зместу.
Як адзначаецца, злачынствы такога роду караюцца турэмным зняволеннем тэрмінам да пяці гадоў у выпадку парнаграфіі і трох гадоў у выпадку абразлівых непрыстойных матэрыялаў, што публічна абражаюць асоб, адлюстраваных на відэа ці фота, і / або штрафам да 60 тыс. бат (каля $ 2 тыс.).

Адвакат дадаў, што не мае поўнага доступу да спраў па новых абвінавачваннях, таму сказаць нічога вызначана нельга.



Дата стварэння навіны 09.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку