АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Насці Ванеевай , якая навучыла Галкіна правільна казаць «Беларусь», падарылі цымбалы

Насці Ванеевай , якая навучыла Галкіна правільна казаць «Беларусь», падарылі цымбалы
09.04.2018
Гэта зрабілі арганізатары Дня Волі.

Насці Ванеевай, якая навучыла Галкіна правільна казаць «Беларусь», арганізатары Дня Волі падарылі цымбалы 
Тыдзень таму Беларусь даведалася пра Насту Ванееву, якая па-майстэрску грае на цымбалах, вучыць расійскіх зорак правільна казаць слова «Беларусь», а заадно любіць родную мову. Журналісты высветлілі, што ў Насты няма сваіх цымбалаў (яна грае толькі на тых, што ў школе мастацтваў). З'явілася адразу некалькі варыянтаў магчымага падарунка для Насты. Параіўшыся з экспертамі, блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс абралі варыянт ужо знаёмых Анастасіі цымбалаў, якія падарыла Вікторыя Машлякевіч.
Блогеры думалі проста прыехаць на 5 хвілін, выказаць падзяку, і хутка з'ехаць назад. Але іх сустрэла і сама Насця з мамай, і яе настаўніца Вольга Анатольеўна, работнікі Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў, і нават мясцовыя журналісты, для якіх Наста арганізавала міні-канцэрт. 
Нагадаем, як гэта было:



Дата стварэння навіны 09.04.2018

Возврат к списку