АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Лаўрову распавялі пра дзяўчынку, якая паправіла Галкіна наконт назвы Беларусі

Лаўрову распавялі пра дзяўчынку, якая паправіла Галкіна наконт назвы Беларусі
07.04.2018
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас выхаду да прэсы ў Мінску мусіў адказаць на пытанне наконт назвы Беларусі.

Сяргей Лаўроў. Фота: ria.ru

6 красавіка ён удзельнічаў у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД. Лаўроў ужо адказаў на пытанні і збіраўся сыходзіць, калі пачуўся голас беларускай журналісткі:

 

“Нядаўна ў папулярным расійскім шоу 11-гадовая беларуская дзяўчынка паправіла папулярнага вядучага Максіма Галкіна, які назваў нашу краіну “Белоруссия”. Вы самі гаворыце “Белоруссия” ці “Беларусь”?".

 

Лаўроў: “Ведаеце, ёсць нормы нацыянальнай мовы… Я думаю, тут не трэба шукаць нейкіх нацыяналістычных пачуццяў, прадузятасцяў. Ёсць нормы мовы. І тое, што, як неаднаразова падкрэсліваў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, мы гаворым на адной мове, я думаю, мы разумеем адзін аднаго, калі называем краіны так, як проста зручна ў дадзены канкрэтны момант. Я ведаю многіх беларускіх сяброў, якія гавораць “Белоруссия”, а многія расіяне гавораць “Беларусь”. Але яшчэ раз паўтару: ёсць нормы мовы і яны нікуды не знікаюць”.

 

“Але самі вы гаворыце Беларусь?”, — не адпускала Сяргея Лаўрова журналістка.

 “То так, то так”, — адказаў расійскі міністр.



Дата стварэння навіны 07.04.2018

Возврат к списку