АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Паклёп руйнуе жыццё так сама, як яго руйнуе гвалт

Паклёп руйнуе жыццё так сама, як яго руйнуе гвалт
07.04.2018
Ірына Чарняўка написала у facebook.com сваё меркаванне наконт публичнага абвінавачвання знакамітай гінасткі Корбут у бок яе трэнера Кныша.

Памятаеце ў «House of cards» сцэну дзе Клэр у тэлеінтэрв'ю абвінавачвае героя вайны, нядаўна атрымаўшага ўзнагароду — што ў студэнцкім мінулым ён яе згвалціў. Апафеёз справядлівасці: героя пазбаўляюць узнагарод, садзяць, ён траціць сям'ю.

 Вельмі верагодна, што гэты эпізод будаваўся на цалкам рэальнай гісторыі, каторая скончылася ў ЗША літаральна паўгады таму. Але апафеёз быў зусім іншы: 8,4 мільёна даляраў штрафу «ахвяра» павінна заплаціць за паклёп, прычым з іх толькі 3,4 мільёна кампенсацыя абвінавачанаму, а 5 мільёнаў — пакаранне ад штата, таму што, як сказаў суддзя «Мы павінныя пераканацца, што такое болей не паўторыцца».

 

А як усё пачалося. У 2013м годзе жанчына напісала ў сваім блогу, што 27 год таму яе згвалціў былы сакурснік па вайскойвай акадэміі Вэстпойнт пасля студэнцкай вечарынкі. На момант публікацыі абвінавачаны ўжо быў героем, меў баявыя ўзнагароды, працаваў у Пентагоне і меркаваўся да сур'ёзнай пасады. Натуральна, што пасаду на такім скандальным тле яму ўжо не далі, бліскучая кар'ера скончылася скомкана. Але армейскае следства пачало пошук доказаў і вельмі сур'ёзны — падрабязна распыталі блогерку, абвінавачанага, праз столькі год знайшлі і апыталі прыкладна 30 чалавек тых, хто быў на вечарынцы, хто жыў у кампусе, праехаліся па маршруце, спраўдзілі ці існаваў аўтамабіль, у каторым быццам бы адбыўся гвалт. І высветлілася, што ўсё, ну проста ўсё - няпраўда. Ніводная дэталь аповеду не пацвярджаецца. Нават ня спраўдзіўся такі момант з яе паказанняў, быццам бы ён пабачыў з дарогі, як яна сама ідзе па пешаходным тунэлі — аказалася, што тунэль з дарогі проста нябачны. Агулам ад запісу ў блогу і да ведрыкту прайшло 4 гады.

Ахвяры цяжка прызнацца ў спраўленым над ёй гвалце яшчэ і таму, што яна ў любым выпадку ў слабейшым становішчы. Бо калі дакажа — то і так усё наноў перажыве, а калі не дакажа — то яшчэ і за паклёп пацерпіць. А даказаць праз 20 і болей год хоць нешта — складана. Шансы ў яе няроўныя з гвалціцелем. Таму для мяне апрыёры вага словаў таго, хто заяўляе пра гвалт, была большая за вагу словаў таго, каго вінавацяць — проста паводле балансу прыбыткаў і стратаў. Напрыклад, я адразу болей паверыла Гуцу, бо рызыкі для яе, калі пачнецца расследванне ў ЗША, нашмат большыя, чым для Шчэрбы. І верыла да таго моманту, пакуль тая не ўзяла свае словы назад.

 А Корбут не рызыкуе нічым, яе баланс чотка плюсавы. Усе мы выдатна ведаем, і, самае галоўнае, ведае Корбут — што ніхто ніколі не будзе расследваць яе абвінавачанні. Ніхто не распытае яе ў як мага падрабязных дэталях, што канкрэтна адбылося, ніхто не праверыць гэтыя дэталі, ніхто не падыме дакументы з Юбілейнай, ці яны там наагул спыняліся, не апытае ўдзельнікаў зборнай і спартовых дактароў, ніхто не будзе шукаць яе медычныя даведкі. А Кныш ад 1999-га, ад моманту, калі яна яго ўпершыню абвінаваціла — толькі і робіць, што апраўдваецца і тлумачыць, амаль 20 год ён жыве ў гэтым.

 Паклёп руйнуе жыццё так сама, як яго руйнуе гвалт. Але мы ніколі ня ведаем ці маем дачыненне з гвалтам ці з паклёпам — пакуль не праверым факты. «Каб такое больш не паўтаралася» пакаранне за гвалт не мусіць быць справай толькі прыватнага абвінавачання. Публічная заява пра гвалт, калі бы ён не быў здзейснены — ў ідэале павінная аўтаматам уключаць незацікаўленую сістэму следства. І пакаранне як за гвалт так і за паклёп мае быць аднолькава балючым.

 

Можа, неўзабаве так і будзе, бо ад хлусніі ніхто не застрахаваны — прычым і жанчыны таксама. А пакуль мусяць працаваць правілы гігіены: у таго, хто абвінавачвае — няма прэзумпцыі даверу, як няма прэзумпцыі віны ў таго, каго абвінавацілі.

 

facebook.com

Дата стварэння навіны 07.04.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку