АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Рыгор Васілевіч: Давайце кожную другую сесію ў парламенце праводзіць па-беларуску

Рыгор Васілевіч: Давайце кожную другую сесію ў парламенце праводзіць па-беларуску
05.04.2018
Такую прапанову ён агучыў падчас круглага стала ў парламенце.

Экс-старшыня Канстытуцыйнага суда і экс-пракурор Рыгор Васілевіч выступіў з ініцыятывай, каб сесіі Палаты прадстаўнікоў праводзіліся па чарзе па-беларуску і па-руску.   


«Калі трэба і наспеў час прымаць законы на рускай і беларускай мове — дык калі ласка, няма ніякіх… (перашкод — падказалі з залы — Аўт.). Рыхтуйце праекты законаў на рускай і беларускай мовай. Я не думаю, што варта кідацца з боку ў бок: прымалі па-руску, а цяпер вось па-беларуску, давайце і так, і так. Тут пытанне ў менталітэце і таксама ў выдатках, якія ўзнікнуць у сувязі з падрыхтоўкай законаў на двух мовах.

 На першы час можна праводзіць адну сесію па-руску, адну па-беларуску. Калі па-беларуску, то законапраект разглядаецца па-беларуску.

 Дзяржаўныя служачыя павінны выконваць патрабаванні Закона аб мовах і Закона аб дзяржаўнай службе. Усе павінны ведаць дзьве дзяржаныя мовы, а беларускую мову, звычайна, не ведаюць. І парушаюць заканадаўства. І тады, калі адказваюць на звароты грамадзян. Можа, прыняць закон аб мовах у новай рэдакцыі.

 Калі [чалавек] атрымлівае грамадзянства, то трэба, каб было актыўнае разуменне двух моваў».

Рыгор Васілевіч. Фота Сяргея Гудзіліна, Наша ніва


Дата стварэння навіны 05.04.2018

Возврат к списку