АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Алесь Талстыка аштрафаваны на 15 базавых велічынь

Алесь Талстыка аштрафаваны на 15 базавых велічынь
04.04.2018
Прадпрымальнік і член Партыі БНФ Алесь Талстыка аштрафаваны на 15 базавых велічыняў. (367,5 рубля).

Алесь Талстыка, фото с Facebook

Пратакол быў складзены на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Справу разгледзеў суд Маскоўскага раёна Мінска, паведаміў БелаПАНу актывіст.

Талстыку затрымалі 3 красавіка ў 13.50 ля пад’езда яго дома і даставілі ў РУУС, а праз больш як тры гадзіны даставілі ў суд. Разгляд справы доўжыўся прыблізна дзве гадзіны. Талстыка заявіў аб адводзе суддзі, але ў задавальненні хадайніцтвеа было адмоўлена.

Затрыманне Талстыкі было звязана з пікетам у падтрымку легалізацыі марыхуаны і іншых кантраляваных рэчываў, якая прайшла 2 красавіка на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада. Акцыю арганізавалі актывісты кампаніі Legalize Belarus.

Талстыка пацвердзіў затрыманне яшчэ двух удзельнікаў акцыі: актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава і кіраўніка медыяслужбы грамадскага руху «Дзея» Пятра Маркелава.

Нагадаем, што Legalize Belarus праводзіць грамадскую кампанію за рэфармаванне артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), які прадугледжвае працяглыя тэрміны зняволення за захоўванне і распаўсюджванне наркотыкаў.

27 лютага намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Андрэй Саладоўнікаў паведаміў на прэс-канферэнцыі, што ўжо сёлета можа адбыцца дэкрыміналізацыя некаторых злачынстваў паводле артыкула 328 КК.

Аднак праз месяц, 27 сакавіка, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў, што казаць пра лібералізацыю антынаркатычнага заканадаўства вельмі шкодна: «Па-першае, гэта вельмі небяспечна. Калі хто-небудзь думае, што, абараняючы асуджанага, ён выконвае нейкую сацыяльна значную місію, я б назваў яе са знакам мінус». Паводле слоў Шуневіча, кожны актывіст грамадскага руху, які прапануе лібералізацыю антынаркатычнага заканадаўства, абараняе канкрэтнага чалавека — свайго сына, брата і г. д., які трапіў «у месцы не такія аддаленыя». Аднак «сярод іх няма ніводнага, чые дзеці загінулі, памерлі, захварэлі, а іх сотні і тысячы», дадаў ён. «Кожны наркаман за час сваёй прафесійнай дзейнасці залучае ад 8 да 10 чалавек ва ўжыванне наркотыкаў», — заявіў міністр.



Дата стварэння навіны 04.04.2018

Возврат к списку