АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

"Лукашэнка хоча рускіх грошай, але не хоча Рускага свету"

"Лукашэнка хоча рускіх грошай, але не хоча Рускага свету"
04.04.2018
Яшчэ адно расійскае медыя выпусціла матэрыял на тэму Беларусі.

На гэты раз — «першы рускі кансерватыўны інфармацыйна-аналітычны» тэлеканал Царьград ТВ, звязаны з камерцыйнымі структурамі РПЦ. У артыкуле «Лукашэнка хоча рускіх грошай, але не хоча Рускага свету» аўтар спрабуе падсумаваць вынікі 21-годдзя існавання «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расіі. І вынікі чарнасоценцаў не радуюць.

На думку аўтара, беларускія ўлады займаюцца рэанімацыяй нацыяналізму. Сведчаннем гэтага стаў сёлетні Дзень Волі, пры падрыхтоўцы да якога ўлады пайшлі на пэўныя саступкі. Царьград ТВ піша, што такое «падлашчванне» ўладаў і нацыяналістаў адпавядае мэтам афіцыйнага Мінска.

Увесь матэрыял чарнасоценцаў прапітаны пагардай да Беларусі. Мінск называецца «невялікім і адкрыта правінцыйным» горадам. Царьград ТВ закранае і рэлігійныя пачуцці. Пачалі чарнасоценцы з каталікоў:

— І добра б толькі каталікі, чыя апалячаная і алітвіненая паства даўно глядзіць у бок, процілеглы праваслаўнаму Трэцяму Рыму і рускаму адзінству, — іх арцыбіскуп з сапраўдным беларускім імем і прозвішчам Тадэвуш Кандрусевіч якраз правёў набажэнства з нагоды.

А потым узгадалі і святара БПЦ Сяргея Лепіна:

— Але не, на гэтым зборышчы адзначыўся і старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы, протаіерэй Сяргей Лепін, які завяршыў сваю палымяную прамову не горш за якога-небудзь нацыяналістычнага актывіста крыкамі: «Жыве Беларусь!»
Потым аўтар прайшоўся па беларускіх школьных падручніках, дзе яму не спадабалася тое, што Беларусь адлічвае сваю дзяржаўнасць з часоў Полацкага княства і ВКЛ.

«І на гэтым «саюзныя» выхадкі бацькі не сканчаюцца», — піша Царьград ТВ.

Аўтар у чарговы раз нагадвае, што Беларусь афіцыйна не прызнала ні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, ні анэксію Крыма, але ў сваю чаргу працягвае атрымліваць «бонусы» ад супрацоўніцтва з Расіяй.

Не падабаецца чарнасоценцам і тое, што Беларусь актыўна гандлюе з Украінай і Азербайджанам.

У якасці эксперта для матэрыяла выступіў сябра Рады па міжнацыянальных адносінах пры прэзідэнце Расіі Багдан Бяспалька.

«Беларусь мае права на прыняцце незалежных рашэнняў нават антырасійскага характару, але чаму тады Расія павінна ўтрымліваць беларускую эканоміку? — пытае Бяспалька. — Вось зараз 23 нашыя дыпламаты былі высланы з Брытаніі, і ў гэты ж дзень туды ж адправіўся міністр замежных спраў Беларусі спадар Макей. Ну няўжо нельга было ўзгадніць гэты візіт з расійскім бокам?»,

— кажа Бяспалька.

Узгадалі ў матэрыяле як негатыў нават тое, што беларускія кіраўнікі часам апранаюць беларускую вышыванку.

«Вопыт іншай суседняй краіны паказвае, што калі вясковая кашуля ператвараецца ў нацыянальную ідэю, пра братэрства і адзінства можна забыцца»,

— папярэджвае Царьград ТВ.

А вось так адрэагавалі на артыкул чытачы Царьград ТВ:


па інф. Наша ніва


Дата стварэння навіны 04.04.2018

Возврат к списку