АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Вядомы камандзір роты спецыяльнага прызначэння Дзмітрый Паўлічэнка згадаў пра вышукі, "ліквідацыю баз" "Белага легіёна"

Вядомы камандзір роты спецыяльнага прызначэння Дзмітрый Паўлічэнка згадаў пра вышукі, "ліквідацыю баз" "Белага легіёна"
02.04.2018
Яго падазраюць у дачыненні да палітычных знікненняў, якія адбыліся ў Беларусі ў 1999-2000 гадах.

Дзмітрый Паўлічэнка. Фота: sb.by
Палкоўнік запасу, кіраўнік Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка даў інтэрв'ю часопісу "Спецназ" (нумар за сакавік-красавік 2018-га) пра сваю службу ва ўнутраных войсках. Ён быў камандзірам роты спецыяльнага прызначэння, начальнікам разведкі ўнутраных войскаў, удзельнічаў у стварэнні спецатрада хуткага рэагавання і быў яго першым камандзірам, камандаваў 3-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння.

У інтэрв'ю Паўлічэнка згадаў пра стварэнне ў 1998 годзе роты разведкі спецыяльнага прызначэння в/ч 3214. Яе першым камандзірам быў Дзмітрый Мікша. Роту выкарыстоўвалі для пошуку і затрымання злачынцаў, "чорных капальнікаў", вызвалення закладнікаў, але не толькі.

"Займалася падраздзяленне і вышукам, ліквідацыяй баз РНЕ [Рускага нацыянальнага адзінства], "Белага легіёна", "Беларускай партыі свабоды", — распавядае Дзмітрый Паўлічэнка. — Экстрэмісты, якія спрабавалі дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, стваралі летнія лагеры, дзе вучылі моладзь спосабам супрацьстаяння супрацоўнікам міліцыі, рыхтавалі да нападаў на праваахоўнікаў".

Аднак у чым заключалася "ліквідацыя лагераў" ротай разведкі ўнутраных войскаў Паўлічэнка не ўдакладніў.

Як вядома, Дзмітрый Паўлічэнка дагэтуль знаходзіцца ў "чорным спісе" Еўрасаюза. 


Дата стварэння навіны 02.04.2018

Возврат к списку