АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Праваслаўныя адзначаюць Вербніцу

Праваслаўныя адзначаюць Вербніцу
01.04.2018
У нядзелю праваслаўныя беларусы адзначаюць Уваход Гасподні ў Іерусалім, вядомы як Вербная Нядзеля.

1 красавіка 2018 года. Святар пырскае святой вадой падчас службы ў праваслаўнай царкве на вербніцу. Горад Дзятлава. Фота – Васіль Фядосенка/Reuter
Свята звязанае з эпізодам з жыцця Ісуса Хрыста, калі ён верхам на асліцы заехаў у Ерусалім, і ўвесь горад выйшаў яму насустрач. Як сказана ў Евангеллі, людзі здымалі з сябе верхнюю вопратку і кідалі іх на дарогу, па якой ехаў Ісус. Яны высцілалі яго шлях пальмавымі галінамі і віталі воклічамі «Слава!» – як звычайна звярталіся толькі да цара.

Прычынай радасці было цуд, якое здзейсніў напярэдадні Ісус, уваскрэсіўшы Лазара і давёўшы тым самым сваё права называцца Сынам Божым, піша belsat.eu
Вернікі шануюць Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, бо лічаць, што ў гэты дзень Гасподзь усталяваў сваё царства на зямлі, паклікаўшы людзей стаць падданымі таго, чыёй адзінай зброяй была любоў. Гэты дзень лічыцца таксама сімвалам будучага ўзыходжання Бога.



Дата стварэння навіны 01.04.2018

Возврат к списку