АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Узброены вясковец распыліў слезацечны газ у міліцыянта і збег у лес, па трывозе паднялі ўнутраныя войскі

Узброены вясковец распыліў слезацечны газ у міліцыянта і збег у лес, па трывозе паднялі ўнутраныя войскі
30.03.2018
48-гадовага мужчыну сустрэлі на ўскраіне вёскі.

Экшн пад Оршай.
29 сакавіка у Аршанскім раёне і прылеглых раёнах Віцебскай і Магілёўскай вобласці быў уведзены спецыяльны план па затрыманню злачынцы.

Асабісты склад Аршанскага РАУС, АМАП УУС, а таксама вайскоўцы ўнутраных войскаў былі паднятыя па трывозе. Затрымлівалі мужчыну, які парэзаў нажом супрацоўніка міліцыі.

Трохі раней міліцыянты з горада Барань разам з мясцовым участковым прыехалі ў вёску Хімінічы Аршанскага раёна. Міліцыянты мелі намер праверыць, ці не датычны мясцовы жыхар да ўзгарання дачнага дома, якое адбылося ў вёсцы Пагосцік.

48-гадовага мужчыну сустрэлі на ўскраіне вёскі. Пры размове з супрацоўнікамі міліцыі ён дастаў нож. Пры затрыманні аказаў актыўны супраціў, распыліў ў твар аднаго супрацоўніка слёзатачывы газ, а другому нанёс некалькі нажавых раненняў, пасля чаго схаваўся ў бліжэйшым лесе.

Тады і паднялі АМАП. Праз чатыры гадзіны мужчыну блакавалі ў раёне чыгуначнага пераезду вёскі Дзятлава і затрымалі. Пры сабе ў яго было два нажы. Паранены міліцыянер знаходзіцца ў рэанімацыі.
А вяскоўцу за спробу забіць міліцыянта цяпер можа пагражаць ад 10 да 25 гадоў альбо нават пажыццёвае ці расстрэл.
па інф. Наша ніва


Дата стварэння навіны 30.03.2018

Возврат к списку