АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Колькі каштуе 18 год у турме?

Колькі каштуе 18 год у турме?
29.03.2018
Невінаваты, які адсядзеў 18 гадоў у турме, атрымаў грашовую дапамогу.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі прызначыў грашовую дапамогу Томашу Камэндзе, які адсядзеў 18 гадоў за злачынства, якога не здзяйсняў.
«Нічога не заменіць Томашу Камэндзе тых пакутаў, якія зазнаў праз неправамернае асуджэнне і знаходжанне ў турме. Але справядлівая дзяржава павінна дзейнічаць і мусіць аказаць яму дапамогу. Таму я прыняў рашэнне прызначыць Томашу спецыяльную грашовую дапамогу да таго моманту, як суд не налічыць яму кампенсацыю», – паведаміў у сваім twitter-акаўнце Матэуш Маравецкі.

Забойства дзяўчынкі
31 снежня 1996 года у горадзе Мілашыцы, што пад Уроцлавам, было знайдзена цела пятнаццацігадовай дзяўчынкі. На яе целе былі зафіксаваныя прыкметы гвалту. Была распачатая крымінальная справа, у межах якой быў затрыманы Томаш Камэнда. Нягледзячы на тое, што ў следства не было канкрэтных доказаў, тады яшчэ 23-гадовы хлопец атрымаў 25 гадоў турмы.

Страшная памылка
У чэрвені 2017 году польская пракуратура паведаміла, што па справе забойства дзяўчынкі арыштаваны іншы чалавек, якому прадстаўлена абвінавачванне. 14 сакавіка 2018 году суд апраўдаў Томаша Камэнду, які на той час ужо адседзеў 18 гадоў з 25 прызначаных. Цяпер суд будзе вырашаць, якую кампенсацыю за страчаныя гады атрымае Камэнда.

belsat.eu, фота: Krzysztof Zatycki / FORUM



Дата стварэння навіны 29.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку