АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Прапагандысцкая страшылка: Беларусі пагражае новая хваля паланізацыі

Прапагандысцкая страшылка: Беларусі пагражае новая хваля паланізацыі
29.03.2018
Аўтар Алег Міраславаў звяртае ўвагу чытачоў на палітыку «мяккай сілы.

Расійскі аналітычны партал RuBaltic, які спецыялізуецца ў першую чаргу на балтыйскім рэгіёне, напісаў матэрыял на беларускую тэматыку — «Беларусі пагражае новая хваля паланізацыі».
 «Мяккая сіла», якая актыўна праводзіцца польскай дзяржавай у апошнія гады ў бок Беларусі.

RuBaltic піша, што такая палітыка не з'яўляецца новай, і яна нібыта цалкам адпавядае таму, што адбывалася раней у гісторыі польска-беларускіх адносін у міжваенны перыяд.

У першую чаргу, піша расійскі рэсурс, палякі нібыта хочуць «паланізаваць» беларусаў-каталікоў.

«З асіміляцыяй праваслаўных беларусаў справы ішлі складаней. Для пачатку меркавалася вырваць іх з улоння агульнарускай культуры і толькі пасля гэтага апалячваць»,

— піша расійскі рэсурс.

Але на думку аўтара, менавіта СССР выратаваў Заходнюю Беларусь ад паланізацыі:

— Вызваленчы паход Чырвонай арміі паклаў канец падзелу беларускага народа па розныя бакі дзяржаўнай мяжы. Калі б гэтага не адбылося, Заходняя Беларусь была б цалкам асімілявана і апалячана, што прывяло б да непапраўнай страты уласнай культурнай ідэнтычнасці.

Алег Міраславаў сцвярджае, што папулярызацыя польскай мовы ў Беларусі і масавая раздача «карты паляка» ў Беларусі вядуць на паланізацыі Беларусі:

— Сёння можна канстатаваць паўзучую паланізацыю Беларусі і рост гуманітарнага ўплыву Польшчы на ўнутрыпалітычныя працэсы суседняй дзяржавы. Складана сказаць, куды завядуць гэтыя працэсы. Відавочна толькі польскае умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы.

Здымак: Польшча актыўна рэалізуе палітыку «мяккай сілы» на беларускім напрамку /vdome.ua



Дата стварэння навіны 29.03.2018

Возврат к списку