АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Гародні адмянілі канцэрт трубадура "рускага свету"

У Гародні адмянілі канцэрт трубадура "рускага свету"
28.03.2018
У Гарадзенскім драматычным тэатры планаваўся канцэрт Аляксея Нежаўца – спевака.

Спевак, які ездзіць па ДНР і ЛНР і прапагандуе “рускі свет”. 
Дзякуючы пазіцыі рэдактара беларускай службы сайта informnapalm.org Дзяніса Івашына было надрукавана расследаванне пра асобу гэтага барда і канцэрт быў адменены.

 – Гэтая інфармацыя была разасланая ва ўсе органы дзяржаўнага кіравання па ідэалогіі, культуры і справах моладзі, у Гарадзенскія аблвыканкам і гарвыканкам, непасрэдна сувязь падтрымлівалася і з Гарадзенскім драмтэатрам. Зразумела, што непасрэдна ў расследаванні была пададзена інфармацыя, каб людзі праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыю і звярталіся ва ўсе вышэй пералічаныя органы. І я лічу, што менавіта вось гэтая цвёрдая грамадзянская пазіцыя спрычынілася да скасавання канцэрта. Дзяніс Івашын збіраецца надалей сачыць за выступамі Аляксея Нежаўца па гарадах Беларусі. 

– Да мяне ўжо паступіла інфармацыя, што ў красавіку ўжо запланаваны ягоны канцэрт на Полаччыне. Мы будзем за гэтай інфармацыяй сачыць. І зразумела, што я заклікаю мясцовых актывістаў з Полаччыны таксама праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і рабілі ўсе захады, каб канцэртную дзейнасць гэтага барда спыніць. 
Па словах Дзяніса Івашына, яго дзейнасць як журналіста будзе і далей распаўсюджвацца на тое, каб прыпыніць у Беларусі дзейнасць падобных трубадураў «рускага свету». 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня



Дата стварэння навіны 28.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку