АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

З 1 красавіка ў Еўразьвязе пачне дзейнічаць сістэма аўтаматычнага апавяшчэння пра ДТЗ

З 1 красавіка ў Еўразьвязе пачне дзейнічаць сістэма аўтаматычнага апавяшчэння пра ДТЗ
28.03.2018
1 красавіка бягучага году ўсе новыя аўтамабілі на тэрыторыі ЕЗ павінны быць абавязкова абсталяваныя прыладай сістэмы eCall, паведамляе "Gazeta Wyborcza".

eCall – гэта сыстэма аўтаматычнага выкліку дапамогі ў выпадку аварыі. 

У Польшчы згаданая сыстэма працуе ўжо на працягу паўгоду. Пра ўвядзеньне аўтаматычнага апавяшчэньня аб дарожна-транспартных здарэньнях Еўразьвяз пастанавіў тры гады таму. Напрыклад, пасьля таго, як у аўтамабілі спрацуюць падушкі бясьпекі, прылада самастойна набірае нумар экстраннай дапамогі 112 і аўтаматычна перадае дадзеныя, датычныя месца знаходжаньня аўтамабіля, час здарэньня, нумар транспартнага сродку. 

Яна таксама паведамляе пра від паліва й максымальную колькасьць пасажыжаў, якія могуць ехаць машынай. Паведаміць пра ДТЗ зможа таксама сам кіроўца, націскаючы адпаведную кнопку ў аўтамабілі.Паводле Еўразьвязу, дзякуючы сыстэме eCall удасца скараціць час апавяшчэньня выратавальных службаў пра ДТЗ нават на 50%-60%. 

Гэта мае ключавое значэньне падчас ратаваньня ахвяраў, шанец якіх на выжываньне часта залежыць ад хуткасьці аказаньня мэдыцынскай дапамогі. ЕЗ лічыць, што дзякуючы сыстэме eCall колькасьць сьмяротных ахвяраў ДТЗ можа зьменшыцца на 4%, то бок на 2,5 тысячы чалавек у год. Гэта мае важнае значэньне, напрыклад, для Польшчы, якая на працягу многіх гадоў лідыруе ў Еўропе па колькасьці сьмяротных ахвяраў ДТЗ. Аднак сыстэма мае таксама сваіх праціўнікаў. Частка эўразьвязаўскіх палітыкаў выказвала заўвагі наконт таго, што пры дапамозе eCall можа будзе сачыць за аўтамабілем, нагадвае „Gazeta Wyborcza”.



Дата стварэння навіны 28.03.2018

Возврат к списку