АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Жанчына памерла яшчэ ў 1988 годзе, а сын дагэтуль забіраў за яе пенсію

 Жанчына памерла яшчэ ў 1988 годзе, а сын дагэтуль забіраў за яе пенсію
28.03.2018
Падчас пошукаў 114-гадовай жыхаркі Мінска высветлілася, што яна памерла яшчэ за Саветамі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна

У РУУС Мінска звярнуліся работнікі сацыяльнай абароны для ўстанаўлення месцазнаходжання найстарэйшай жыхаркі Мінска 1904 года нараджэння, піша БелТА.



Сацработнікі некалькі разоў спрабавалі наведаць жанчыну, аднак сын сцвярджаў, што яна жыве ў вёсцы на Гродзеншчыне. Высветлілася, што жанчына памерла яшчэ ў 1988 годзе.

Сваякі жанчыну пахавалі, аднак сын памерлай 1943 года нараджэння ўтаіў ад органаў сацабароны факт смерці маці і з 1988 года атрымліваў яе пенсію ў банку па даверанасці.


Прыкладная сума шкоды складае больш за 100 тыс. рублёў. Мужчыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.




Дата стварэння навіны 28.03.2018

Возврат к списку