АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Знаёмцеся: новая зорка ў біятлоне: Аляксандра Шчарбакова

Знаёмцеся: новая зорка ў біятлоне: Аляксандра Шчарбакова
28.03.2018
У чэмпіянаце Беларусі па біятлоне сярод юніёрак удзельнічала адна спартсменка. Не паверыце — перамагла ва ўсіх дысцыплінах.

У Раўбічах завяршыўся чэмпіянат Беларусі па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў. Ва ўсіх відах праграмы сярод юніёрак удзельнічала толькі адна спартсменка, піша Tribuna.com
Як вынікае з афіцыйных пратаколаў, у спрынце, гонцы пераследу і мас-старце сярод юніёрак прадстаўніца Віцебскай вобласці Аляксандра Шчарбакова выступала ў самоце, піша Наша ніва.

Яшчэ раз. Спачатку яна выйграла спрынт. Потым адна паўдзельнічала ў мас-старце і, вядома, перамагла. А потым перамагла саму сябе ў гонцы пераследу.
У спаборніцтвах юніёраў ўдзельнічалі восем біятланістаў. Гонкі юнакоў і дзяўчат былі больш масавымі.



Дата стварэння навіны 28.03.2018

Возврат к списку