АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Палякі затрымалі чыноўніка, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расіі

Палякі затрымалі чыноўніка, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расіі
26.03.2018
Мужчына меў доступ да стратэгічнай інфармацыі эканамічнага й энэргетычнага характару, у тым ліку да плянаў па дывэрсыфікацыі паставак энэргасыравіны.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы затрымала мужчыну, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі. Паводле польскай спэцслужбы, Марэк М. падтрымліваў кантакты з афіцэрамі расейскай разьведкі, якія працавалі ў пасольстве РФ у Варшаве пад дыпляматычным прыкрыцьцём.

 Суд даў згоду на арышт падазронага на тры месяцы, ён знаходзіцца пад сьледзтвам.Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Марэк М. быў затрыманы ў каардынацыі са спэцслужбамі краін Эўрапейскага Зьвязу. Ён зьяўляўся супрацоўнікам Міністэрства энэргетыкі Польшчы. Паводле АУБ, падазроны меў доступ да стратэгічнай інфармацыі эканамічнага й энэргетычнага характару, у тым ліку да плянаў па дывэрсыфікацыі паставак энэргасыравіны й будаўніцтва энэргетычнай інфраструктуры.Паводле польскага Крымінальнага кодэксу, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня свабоды.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы затрымала мужчыну, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі. Паводле польскай спэцслужбы, Марэк М. падтрымліваў кантакты з афіцэрамі расейскай разьведкі, якія працавалі ў пасольстве РФ у Варшаве пад дыпляматычным прыкрыцьцём. Суд даў згоду на арышт падазронага на тры месяцы, ён знаходзіцца пад сьледзтвам.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Марэк М. быў затрыманы ў каардынацыі са спэцслужбамі краін Эўрапейскага Зьвязу. Ён зьяўляўся супрацоўнікам Міністэрства энэргетыкі Польшчы. Паводле АУБ, падазроны меў доступ да стратэгічнай інфармацыі эканамічнага й энэргетычнага характару, у тым ліку да плянаў па дывэрсыфікацыі паставак энэргасыравіны й будаўніцтва энэргетычнай інфраструктуры.

Паводле польскага Крымінальнага кодэксу, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня свабоды, піша сайт radyjo.net



Дата стварэння навіны 26.03.2018

Возврат к списку

cashback