АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Статкевіч і Някляеў — на волі

Статкевіч і Някляеў — на волі
25.03.2018
З Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна вызвалілі актывістаў апазіцыі Уладзіміра Някляева, Міколу Статкевіча, Леаніда Кулакова, піша nn.by.

Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч. Фота: Арцём Лява

Раней з'явілася інфармацыя, што вызваленыя таксама Яўген Афганель, Максім Вінярскі, Вячаслаў Сіўчык.

 Усе, акрамя Статкевіча, былі затрыманыя 21 і 23 сакавіка. Статкевіча затрымалі сёння.

 

Большасць з іх былі прыхільнікамі шэсця ад плошчы Якуба Коласа па праспекце Незалежнасці. Улады не далі дазвол на шэсце. Для яго патэнцыйных удзельнікаў сённяшні збор на плошчы Якуба Коласа скончыўся жорсткім "хапуном".


Дата стварэння навіны 25.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку