АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Тактычная група «Беларусь» віншуе з Днём Волі

Тактычная група «Беларусь» віншуе з Днём Волі
25.03.2018
У Дзень Волі па ўсім свеце лунаюць беларускія сцягі.

Байцы Тактычнай групы «Беларусь» пад бел-чырвона-белым сцягам бароняць Волю і Незалежнасць Украіны, бо без Вольнай Украіны ня будзе і Вольнай Беларусі!

Мы ўдзячныя Богу і Лёсу, што сёння Дзень Волі святкуем не сярод ачаплення сілавікоў і пад пільным вокам спецслужбоўцаў, а на самым пярэднім краі барацьбы за гэтую саму Волю і лепшую Долю. Нам не сорамна перад нашымі продкамі, якія 100 год назад заявілі Свету аб праве Беларусаў мець уласную Дзяржаву.
Будзьце спакойныя, нашы гераічныя прашчуры, назіраючы за намі з неба. Мы цвёрда трымаем зброю ў руках і працягваем вашу справу.

Наш Сцяг няскораны і зараз ганарліва лунае над полем бою, ззяючы нам як зорка веры і надзеі сярод сталёвых навальніц і свінцовых дажджоў.
І пакуль хоць адзін з нас будзе заставацца на нагах і ў стане трымаць зброю, мы не спынім барацьбы.

Мы пераможам!
Беларусь будзе вольнай!

На здымку: беларускі добраахвотнік «Якуб», паведамляе Белсат


Дата стварэння навіны 25.03.2018

Возврат к списку