АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Караоке-версіі нацыянальных гімнаў Беларусі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Пагоня»

Караоке-версіі нацыянальных гімнаў Беларусі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Пагоня»
24.03.2018
Да 100-годдзя БНР «Арт Сядзіба» і «Спеўны сход» прэзентуюць першыя ў гісторыі Беларусі аркестравыя фанаграмы.

Спадзяемся, што гэта стане добрым пачаткам беларускага спеўнага караоке.
Беларускія музыкі Сяржук Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі падрыхтавалі дзве аркестравыя фанаграмы гімна Беларускай Народнай Рэспублікі на словы Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і патрыятычнага гімна на словы Максіма Багдановіча «Пагоня» да святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Аўтар ідэі і падрыхтоўкі — кіраўнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. Аўтарскія аранжыроўкі і запіс зроблены ў Празе кампазітарам і музыкам Аляксандрам Ясінскім. Аўтар караоке-версій — Зміцер Вайноўскі.
30 кастрычніка 1919 г. быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», музыку да яго напісаў кампазітар і хормайстар Уладзімір Тэраўскі. Верш Макара Краўцова, вядомы таксама пад назвай «Ваярскі марш».
Гэты гімн БНР з пэўнымі цэнзурнымі праўкамі па першым часе дазвалялася выконваць і ў БССР, але нядоўга. Пазней Тэраўскага арыштуюць і расстраляюць у 1938-м, Краўцова закатуюць у турме на год пазней. Больш за 70 гадоў твор гучаў толькі ў эміграцыі. На Радзіме пра марш згадалі ўжо ў 1991 годзе — Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін высоўвалі яго на дзяржаўны гімн, але прапанова не прайшла.
Верш Максіма Багдановічава «Пагоня» напісаны ў 1916 годзе ў Мінску. Упершыню прагучаў у «Беларускай хатцы» — мінскім клубе беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—1920 гг. праводзіў культурна-асветіцкую работу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэнню беларускага дзяржаўнага тэатра.
Музыку да гэта верша напісалі шматлікія кампазітары ў розныя часы — Мікола Равенскі, Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Аляксей Туранкоў, Уладзімір Мулявін. У караоке-версіі выкарыста музыка беларускага кампазітара Міколы Шчаглова-Куліковіча. 
Аўтарскія аранжыроўкі гімнаў «Пагоня» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» кампазітара і музыканта Аляксандра Ясінскага.
Поўная праграма і ўсе падрабязнасці тут.

па инф. Наша ніва

Дата стварэння навіны 24.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку