АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Святкаванне стагоддзя БНР ідзе ў Кіеўскім скверы

Святкаванне стагоддзя БНР ідзе ў Кіеўскім скверы
24.03.2018
У Мінску пачалося святкаванне стагоддзя БНР, арганізаванае КХП-БНФ.

24 сакавіка а 12-й у Кіеўскім сквэры сталіцы пачаўся святочны мітынг, арганізаваны Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй — БНФ. Мерапрыемства дазволенае Мінгарвыканкамам і мае працягнуцца да 16 гадзіны.

Жывую трансляцыю адтуль вядзе радыё «Свабода».


Анансаваны канцэрт з удзелам Змітра Вайцюшкевіча, Андруся Такінданга, Андрэя Мельнікава і іншых выканаўцаў.

Першыя фота з Кіеўскага сквера з'явіліся ў сацыяльных сетках.

Арганізатары паведамілі, што разглядаюць сваю акцыю як пралог да вялікага святкавання Свята Незалежнасці 25 сакавіка каля мінскай Оперы.




Дата стварэння навіны 24.03.2018

Возврат к списку