АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Экс-інвестар «Мотавела» Мураўёў зноў на лаве падсудных

Экс-інвестар «Мотавела» Мураўёў зноў на лаве падсудных
23.03.2018
Новая справа па старым артыкуле.

У пятніцу, 23 сакавіка, суд Ленінскага раёна Мінска пачаў разглядаць новую справу ў дачыненні да бізнэсоўца і інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва, які больш за год таму ўжо быў прысуджаны да 11 гадоў і ў цяперашні час адбывае тэрмін у калоніі.

Бізнэсмен абвінавачваецца па арт 243 ч 2. — ухіленне ад выплаты падаткаў па чатырох беларускіх прадпрыемствах і іх здзелках з аўстрыйскай кампаніяй ATEC Trading GmbH.

Улетку мінулага года Упраўленне Следчага камітэта па Мінску завяло новую крымінальную справу ў дачыненні да Мураўёва.

«Следчым камітэтам у дачыненні да Аляксандра Мураўёва заведзена крымінальная справа па арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Паводле наяўнай інфармацыі, Мураўёў спрыяў ўхіленню ад выплаты падаткаў чатыром суб'ектам гаспадарання, якія займаліся пастаўкамі на «Мотавела», - распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Суму нанесенай бюджэце ўрону следства ацэньвала ў 350 тысяч рублёў.

«Вынікам прыняты меры да пакрыцця дадзенай шкоды. Ён часткова кампенсаваны», — паведамлялі ў СК.

Нагадаем, у студзеня 2017 года бізнэсоўца і інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва суд прыгаварыў да 11 гадоў калоніі (пракурор прасіў 12) і канфіскацыі маёмасці — у тым ліку акцый «Мотавела». Ён быў прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах злачынстваў, якія яму ставіліся ў віну: махлярства (ч. 4 арт. 209 КК РБ), крадзеж (ч. 4 арт. 210), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243), арганізацыя і дапамаганне ў здзяйсненні злачынстваў (арт. 16).

У бізнэсмэна канфіскавалі амаль 75 мільёнаў акцый «Мотавела», якія належаць кампаніям ATEC Investment і «РосінтэхГрупп». Першай кіраваў сам Аляксандр Мураўёў, другі — яго брат Сяргей (якога следам за Аляксандрам у лютым прысудзілі да абмежавання волі за нявыплату падаткаў).



Дата стварэння навіны 23.03.2018

Возврат к списку