АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Пад Ульянаўскам адбыліся сумесныя беларуска-расійскія вучэнні міратворчых сіл

Пад Ульянаўскам адбыліся сумесныя беларуска-расійскія вучэнні міратворчых сіл
22.03.2018
Беларускія міратворцы правялі вучэнні ў Расіі: ваявалі з апазіцыяй і сепаратыстамі.

Па легендзе вучэнняў, краіна Дамасія папрасіла дапамогі: яе ўрадавыя сілы ваююць з атрадамі «умеранай» (як пішуць на вайсковых сайтах) апазіцыі, актывізаваліся сепаратысты.

 

Падчас вучэнняў міратворцы адпрацавалі высотнае дэсантаванне з вышыні трох кіламетраў, супрацьдзеянне беспілотнікам і атрадам «сепаратыстаў». Таксама яны вучыліся аказваць дапамогу мірнаму насельніцтву, якое зачапіла баявымі дзеяннямі.

  

«Сумесная аперацыя выканана. Створаны ўмовы для далейшага мірнага суіснавання Дамасіі, канстытуцыйны лад і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы захаваныя. Дзейнасць экстрэмісцкіх арганізацый спынена», — піша пра вучэнні газета «Во славу родіны».

Відэа Міністэрства абароны Беларусі, Наша ніва

Дата стварэння навіны 22.03.2018

Возврат к списку