АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Ва ўладаў здаюць нервы

 Ва ўладаў здаюць нервы
21.03.2018
Што гэта значыць, чаму ўлады любым чынам не жадаюць дапусціць шэсце?

Затрыманні актывістаў апазіцыі Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага для некаторых сталі нечаканасцю, для кагосьці заканамернасцю.  Пра гэта «Новаму Часу» распавядае палітолаг Валеры Карбалевіч.

 

— З чым звязаны такія дзеянні праваахоўных органаў?

 

— Зразумела, каб не дапусціць шэсця. Я так разумею, што ва ўсіх гэтых людзей ёсць непагашаныя адміністратыўныя судзімасці, што да Някляева, то дакладна. Таксама нешта ёсць і ў Статкевіча. Ім у свой час давалі тэрміны адміністратыўнага арышту, але не затрымлівалі і вось чакалі моманту, калі можна будзе гэта рэалізаваць. Таму тактыка ўладаў тут зразумелая: даваць тэрміны, але браць толькі тады, калі ёсць небяспека вулічнай акцыі.

 

— Як ахарактарызаваць такія паводзіны ўладаў напярэдадні святкавання 100-годдзя БНР?

 

— Зразумела, што нервы ўладаў у такія часы даволі напружаныя, ёсць перастрахоўка. Я нядаўна бачыў такую дзіўную сітуацыю: ідзе міліцэйскі патруль у складзе падпалкоўніка і маёра. Уяўляеце ўзровень? Да дня БНР яшчэ шмат, а міліцэйскі патруль складаецца з афіцэраў такога высокага ўзроўню. Можна сабе ўявіць, што там адбываецца, як нервова людзі там рэагуюць. Але тут нічога асабліва новага.

— Ці можна чакаць, што нейкія асаблівыя дзеянні праваахоўных органаў будуць 25 сакавіка?

 

— Так. Калі людзі паспрабуюць зладзіць несанкцыянаванае шэсце, то рэакцыя будзе даволі рэзкая.

 

— Як цяперашнія затрыманні спалучаюцца з тым, што ўлады дазволілі святкаваць Дзень Волі з мітынгам і канцэртам?

 

— Гэта спалучаецца так, што ўлады вызначаюць месца для канцэрта і мітынгу, і на гэтым усё. То бок, яны жорстка абмяжоўваюць фармат святкавання, і любыя спробы выйсці за гэты фармат будуць прасякацца, пра што нядоячы і казаў Лукашэнка. 

 

 




Дата стварэння навіны 21.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку