АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Вайцюшкевіч будзе спяваць 24 сакавіка

Вайцюшкевіч будзе спяваць 24 сакавіка
21.03.2018
Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ апублікавала склад выступоўцаў на мітынгу-канцэрце, запланаваным на 24 сакавіка ў мінскім Кіеўскім скверы.

КХП-БНФ апрылюдніла склад выступоўцаў на мітынгу-канцэрце 24 сакавіка. Ён адбудзецца ў мінскім Кіеўскім скверы і будзе прысвечаны 100-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Ад 12:00 будуць выступаць палітыкі, спяваць Зміцер Вайцюшкевіч, Андрусь Такіданг, Сяржук Чарняк, Зміцер Захарэвіч і Яўгенія Казлова. Удзел у канцэрце таксама выказалі жаданне ўзяць Андрэй Мельнікаў і Уладзімер Асадчы.

 

Вайцюшкевіч пацвердзіў “Радыё Свабодзе”, што будзе спяваць і 24-га ў Мінску, і 25-га ў Варшаве, дзе ягоны канцэрт планаваўся ўжо даўно.

 

Арганізатары мітынгу-канцэрту 24 сакавіка прапануюць разглядаць гэтую імпрэзу як «пралог» і пачатак святкавання «Свята незалежнасці» — мітынгу-канцэрту 25 сакавіка ля мтнскага Опернага тэатру.

 

​У афішы мітынгу-канцэрту 25 сакавіка гурты Akute, Dzieciuki, «Мутнаевока» і «Разьбітае сэрца пацана», спевакі Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пятро Клюеў і Юры Стыльскі, музычная праграма «Спеўнага сходу» і выступ актораў «Свабоднага тэатру», бліжэй да свята будуць анансаваныя таксама іншыя выступоўцы. Дачка Лявона Вольскага Адэля Вольская заспявае песні бацькі.

 

На платформе Talaka.by арганізатарам мінскага канцэрту сабралі на момант публікацыі 98% неабходных сродкаў (ёсць таксама іншыя шляхі ахвяраванняў).

 

Улады ўжо дазволілі святочныя мерапрыемствы 25 сакавіка ў Баранавічах, Брэсце, Гродна, Кобрыне і Лідзе дазволілі, заяўкі на масавыя мерапрыемствы ў Гомелі і Магілёве адхілілі, але там будуць ладзіцца вечарыны і музычныя выступы, на якія не патрэбен дазвол уладаў. У Віцебску з арганізатараў запатрабавалі вялікія грошы за ахову пікету — магчыма, акцыю давядзецца скасаваць. Усе шэсці ў Мнску, на якія падаваліся заяўкі, забаранілі.

 

па інф. Новы час


Дата стварэння навіны 21.03.2018

Возврат к списку

cashback