АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Андрэй Макарэвіч: Расійская прапаганда ператварае людзей у злобных дэбілаў

Андрэй Макарэвіч: Расійская прапаганда ператварае людзей у злобных дэбілаў
20.03.2018
Расійскі спявак Андрэй Макарэвіч, каментуючы сваю паездку ў ЗША, напісаў, што амерыканцы «спакайнейшыя, весялейшыя і дабрэйшыя» за расіян, з якімі «адбываецца нешта жудаснае».

 Адзін з чытачоў адзначыў, што так на расіян паўплывала «прапаганда». Спявак пагадзіўся: «Далібог, мне здаецца, яны адкрылі нейкі дваццаць пяты кадр, які рэальна ператварае людзей у злобных дэбілаў», — напісаў Макарэвіч.

 

Расійскія СМІ тут жа падалі словы Макарэвіча так, нібы ён назваў расіян «злобнымі дэбіламі».

У выніку водпаведзь спеваку дала прэс-сакратарка Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава, вядомая сваім агрэсіўным стылем: «Усе, хто яшчэ захоча назваць расіян «злобнымі дэбіламі» ці яшчэ якосьці, успамінайце эксперымент 2018 года: ваш кандыдат, які назваў народ «генетычнымі пазадкамі», набраў свае 1,6%. Перастаньце нас абражаць — права такога не маеце!» — напісала Захарава ў фэйсбуку.

 

Яна мела на ўвазе Ксенію Сабчак, якая на выбарах 2018 года выконвала ролю кандыдата ад лібералаў. Расійская прапаганда масава тыражавала словы Сабчак, прамоўленыя 8 гадоў таму, калі яна заявіла, што Расея ў выніку войнаў і палітычных чыстак стала «краінай генетычных пазадкаў [отребья]».

 

Спявак Андрэй Макарэвіч упершыню стаў аб'ектам цкавання расійскіх СМІ з 2014 года, калі ён асудзіў умяшанне Расіі ва Украіну.

Наша ніва 


Дата стварэння навіны 20.03.2018

Возврат к списку