АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

А ці звярталіся арганізатары да спадарыні Алексіевіч?

 А ці звярталіся арганізатары да спадарыні Алексіевіч?
19.03.2018
Меркаванне Валянціна Акудовіча.

Абсалютная бальшыня жарсных палемік, што без спыну ўспыхваюць у медыйнай прасторы з нагоды юбілея БНР, тычацца музыкаў, піша Наша ніва.

Дзіўна. Быццам рэч ідзе не пра Вялікае нацыянальнае свята, а пра забаўляльнае шоу. Між тым, аўтарытэт асобаў, што будуць прамаўляць на сходах Опернага тэатра, больш істотны для славутага юбілея, чым выступы папулярных спевакаў.
Інакш кажучы, вельмі пажадана, каб маштаб гэтых асобаў хаця б у нейкай праекцыі быў супастаўны з маштабам падзеі.

У гэтым сэнсе тут вельмі будзе не хапаць:
— Івонкі Сурвілы, дзейнага старшыні рады БНР;

— Зянона Пазняка, які адрадзіў свята Дня Незалежнасці ў Беларусі;

— Святланы Алексіевіч, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Ужо вядома, што спн. Сурвіла і сп. Пазняк не змогуць прысутнічаць на юбілейных урачыстасцях.

А ці звярталіся арганізатары да спн. Алексіевіч?

Прынамсі мне такая інфармацыя на вочы не трапляла. Калі гэта насамрэч так, то яшчэ ёсць час пагаварыць з нобелеўскай лаўрэаткай.
Натуральна, няма ніякай гарантыі, што ў спн. Святланы будзе магчымасць (і жаданне) прыняць запрашэнне. Але калі яна пагодзіцца, то свята набудзе яшчэ адно маштабнае вымярэнне.



Дата стварэння навіны 19.03.2018

Возврат к списку