АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Скажыце нонсэнс? Участковы Антон служыць і любіць людзей

Скажыце нонсэнс? Участковы Антон служыць і любіць людзей
16.03.2018
Мінскі ўчастковы Антон кожны дзень сустракаў алкаголіка з працы, каб той перастаў піць.

Аднойчы ўвечары ў міліцыю на апорны пункт прыйшла жанчына, якая вырашыла падзяліцца сваім горам (па этычных меркаваннях імя не выдаецца). У тую змену нёс службу участковы інспектар міліцыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска лейтэнант міліцыі Антон Бабошын. Жанчына расказала, што яе 40-гадовы сын стаў злоўжываць спіртнымі напоямі. А адбылося гэта пасля разводу з жонкай. Дзеці засталіся з ёю, а сын прыйшоў жыць у кватэру да маці. Стрэс ад таго, што адбылося, стаў здымаць спіртнымі напоямі, часцяком марнуючы ўсю зарплату. У побытавым разуменні — ён «ціхі алкаголік». Выпіваў дома сам, не шумеў, не скандаліў, а проста мірна ішоў спаць. Так стала паўтарацца з дня ў дзень.

Мужчына працуе інжынерам у кампаніі і мае нядрэнны заробак. Але пра тое, што мужчына губіць сваё жыццё, нават слухаць не хацеў. Жанчына не ведала, з кім можа падзяліцца такой праблемай.

Пасля гэтай размовы Антон Бабошын настроіўся рашуча дапамагчы ў бядзе. Перш за ўсё ён адправіўся ў кватэру да сына грамадзянкі, каб пагутарыць асабіста і пераканацца, што менавіта трывожыць мужчыну і якім чынам алкаголь уплывае на яго жыццё.
— У дадзенай сітуацыі было складана пачаць змагацца з алкагольнай залежнасцю. Бо чалавек «заліваў» праблемы на працягу трох месяцаў практычна кожны дзень. Спачатку, акрамя гутарак па душах, я пайшоў на маленькую хітрасць — сустракаў мужчыну пасля працы, нібыта выпадкова міма праходзячы. Рабіў я гэта з адной мэтай — каб у мужчыны не ўзнікала спакусы зазірнуць у краму па дарозе дадому і купіць спіртнога. На радасць мне і яго маме хітрык дзейнічаў. Пасля месяца прафілактычнай працы да мяне прыйшла маці грамадзяніна, ужо шчаслівая. Яна паведаміла, што жыццё, нарэшце, наладзілася: алкаголю ў іх доме месца няма, у сына з'явіліся новыя мэты, стрэс цяпер здымае ў спартзале, — распавёў Антон Бабошын.

А зусім нядаўна на адрас участковага інспектара міліцыі Антона Бабошына паступіла падзяка ад дадзенай грамадзянкі, дзе яна выказвае добрыя словы за спагадлівасць, чуласць, высокі прафесіяналізм, праяўленыя маладым супрацоўнікам у вырашэнні сямейнай праблемы.

па інф. Наша ніва


Дата стварэння навіны 16.03.2018

Возврат к списку

cashback